The Boston Globe
The Boston Globe | |
---|---|
Арыгінальная назва |
англ.: The Boston Globe |
Тып | штодзённая газета |
Фармат | шырокапалосная газета |
Уладальнік | The New York Times Company |
Выдавец | Крыстафер М. Мэер |
Краіна | |
Рэдактар | Марцін Бэран |
Заснавана | 1872 |
Мова | англійская |
Галоўны офіс |
135 Morrissey Boulevard Бостан, Масачусетс, ЗША |
Тыраж |
222 683 штодня 247 312 у нядзелю[1] |
ISSN | 0743-1791 |
Узнагароды | |
Вэб-сайт | bostonglobe.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
The Boston Globe (бел.: Бо́стан гло́ўб) — найбуйнейшая газета ў Бостане (штат Масачусетс), асноўны канкурэнт газеты Boston Herald (бел.: Бостан геральд). У 2008 годзе штодзённы тыраж газеты зваліўся з 382 503 да 350 605 экзэмпляраў.[4] Газета заснавана ў 1872 годзе шасцю бостанскімі бізнесменамі, на чале з Эбен Джорданам, якія інвеставалі ў гэта сумеснае прадпрыемства 150.000$. Першы выпуск газеты «Бостан глоўб» з'явіўся на свет 4 сакавіка 1872 года і каштаваў 4 цэнта.
На працягу 100 гадоў існавання працавала як прыватная кампанія. У 1973 г. пераўтварылася ў кампанію грамадскую і выйшла на біржу пад назвай Affiliated Publications. З 1993 года кампанія належыць The New York Times Company. Цяпер Boston Globe з'яўляецца філіялам гэтай кампаніі.
Журналісты The Boston Globe сыгралі вялікую ролю ў раскрыцці сексуальнага скандалу ў Рымска-каталіцкім Касцёле ў 2001—2003 гадах.
Зноскі
- ↑ Top Media Outlets: Newspapers, Blogs, Consumer Magazines & Social Networks (англ.)(недаступная спасылка). burrellesluce.com (1 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2012. Праверана 24 ліпеня 2011.
- ↑ http://www.usnpl.com/addr/aaddressresult.php?id=1340
- ↑ Newspapers.com Праверана 5 кастрычніка 2020.
- ↑ Globe Staff and Wire Reports (2008-04-29). "Big Papers' Circulation Falls". The Boston Globe. Праверана 2008-06-05. (на англ. мове)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Boston.com (англ.). — The Boston Globe. Праверана 8 лістапада 2008.