[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

TeX

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
TeX (Тэх)
Лагатып TeX
Тып камп'ютарная вёрстка
Аўтар Дональд Эрвін Кнут
Распрацоўшчык Дональд Кнут
Напісана на першапачаткова WEB
Аперацыйная сістэма кросплатформавая
Першы выпуск 1978
Апошняя версія 3.1415926 (сакавік 2008)
Стан падтрымліваецца
Ліцэнзія ліберальная
Сайт tug.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

TeX (чытаецца як Тэх; ад грэч. τέχνη — «мастацтва», «майстэрства»)[1] — сістэма камп'ютарнай вёрсткі, задуманая і ў значнай ступені распрацаваная Дональдам Кнутам[2], выпушчаная ў 1978. Унутры самой сістэмы вёрсткі яе імя фарматуецца як ΤΕΧ.

Разам з мовай апісання шрыфтоў METAFONT і сямействам гарнітур Computer Modern, TeX распрацоўваўся з дзвюма галоўнымі мэтамі: каб кожны мог ствараць высакаякасныя кнігі, прыкладаючы разумны мінімальны аб'ём намаганняў, а таксама стварэнне сістэмы, вынік працы якой быў бы аднолькавы на ўсіх камп'ютарах, цяперашніх і будучых.[3]

TeX — распаўсюджаны сродак, з дапамогай якога набіраюцца складаныя матэматычныя формулы; TeX лічыцца адной з самых складаных лічбавых тыпаграфскіх сістэм у свеце.[4] TeX шырока выкарыстоўваецца ў навуковым свеце, асабліва ў матэматыцы, камп'ютарных навуках, фізіцы, статыстыцы, эканоміцы, тэхнічных навуках. TeX выкарыстоўваецца і для многіх іншых задач вёрсткі, часцей за ўсё ў выглядзе LaTeX'а і іншых пакетаў шаблонаў.

TeX — свабоднае праграмнае забеспячэнне.

Зноскі

  1. TeX Frequently Asked Questions — question label «TeXpronounce» Архівавана 3 сакавіка 2012.
  2. Пэр Бознер (памочнік Кнута) разважае аб аўтарстве (англ.).
  3. Gaudeul, Alexia (27 March 2006). "Do Open Source Developers Respond to Competition?: The (La)TeX Case Study". SSRN 908946. {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка)
  4. Yannis Haralambous. Fonts & Encodings (Translated by P. Scott Horne). Beijing; Sebastopol, Calif: O’Reilly Media, 2007, pp. 235.