[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Quercus ithaburensis

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Quercus ithaburensis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Quercus ithaburensis


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  845183
NCBI  407999
EOL  1151522
IPNI  296316-1
TPL  kew-173384

Quercus ithaburensis — лістападнае дрэва, від сямейства букавых.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Quercus ithaburensis невялікае ці сярэдняе паўвечназялёнае лістападнае дрэва, якое расце да вышыні ў 15 метраў, з круглявай кронай і часта з вузлаватым ствалом і галінамі. Лісце 4-9 см у даўжыню і 2-5 см у шырыню, авальнай формы, з 7 па 10 пар. Яно цёмна-зялёнае, глянцавае зверху і шэрае лямцавае знізу[3][4].

Мужчынскія кветкі — каташкі светла-зялёнага колеру даўжынёй да 5 см, а жаночыя кветкі — зусім невялікія, даўжынёй да 0,4 мм, растуць па 3-х на кароткіх пладаножках і апыляюцца ветрам. Цвіценне адбываецца з сакавіка па красавік на большасці арэалу. Жалуды, як правіла, авальныя, да 5 см у даўжыню і 3 см у шырыню, з плюскай, якая ахоплівае прыкладна 1/3 жолуда, з тэрмінам выспявання ў 18 месяцаў, ападаюць з дрэва ў 2-ю восень пасля апылення. Плюска пакрыта доўгіми жорсткіми друзлыми лускавінкамі, якія згорнутыя назад або эвальвентна асабліва ўздоўж краю плюскі[3][4] [5].

Расце ў Паўднёва-Усходняй Еўропе, паўднёва-Усходняй Італіі[6], паўднёвай Албаніі і Грэцыі[7], і ў паўднёва-заходняй Азіі, ад Турцыі на поўдзень праз Ліван, Ізраіль, Сірыю[8], і суседнюю Іарданію[9], дзе з’яўляецца нацыянальным дрэвам.

Сінаніміка віду ўключае наступныя назвы[10]:

  • Quercus aegilops var. ithaburensis
  • Quercus aegilops subspecies ithaburensis
  • Quercus macrolepis subspecies ithaburensis
  • Quercus aegilops L., rejected name
  • Quercus agriobalanidea Papaioann.
  • Quercus cretica Bald. 1895 not Raulin ex A. DC. 1864
  • Quercus echinata Lam.
  • Quercus ehrenbergii Kotschy
  • Quercus graeca Kotschy
  • Quercus hypoleuca Kotschy ex A.DC.
  • Quercus macrolepis Kotschy
  • Quercus massana Ehrenb. ex Wenz.
  • Quercus pyrami Kotschy
  • Quercus ungeri Kotschy
  • Quercus vallonea Kotschy
  • Quercus vallonea A.DC.
  • Quercus ventricosa Koehne

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Oaks of the World: Quercus ithaburensis
  4. а б Wild Flowers of Israel: Quercus ithaburensis
  5. Menitsky, Yu.L. (2005). Oaks of Asia. Science Publishers ISBN 1-57808-229-3.
  6. Altervista Flora Italiana, Quercus ithaburensis Decne. includes many photos
  7. Baldacci, Antonio 1895. Malpighia 9: 351—352 in Italian, as Quercus cretica
  8. Decaisne, Joseph 1835. Annales des Sciences Naturelles; Botanique, sér. 2 4: 348—349 description in Latin, commentary in French
  9. Mouterde, Paul 1966. Nouvelle Flore du Liban et de la Syrie 1: 365
  10. The Plant List, Quercus ithaburensis Decne.