PubMed
PubMed | |
---|---|
URL | www.pubmed.gov |
Камерцыйны | не |
Тып сайта | база даных навуковай перыёдыкі |
Рэгістрацыя | па выбары |
Мова(-ы) | англійская |
Уладальнік | Нацыянальная бібліятэка медыцыны ЗША і Нацыянальны цэнтр біятэхналагічнай інфармацыі ЗША |
Пачатак працы | 1997 |
Бягучы статус | функцыянуе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
PubMed — англамоўная тэкставая база дадзеных медыцынскіх і біялагічных публікацый, створаная Нацыянальным цэнтрам біятэхналагічнай інфармацыі (NCBI) на аснове раздзела «біятэхналогія» Нацыянальнай медыцынскай бібліятэкі ЗША (NLM)[1]. З'яўляецца бясплатнай версіяй базы даных MEDLINE. Была ўпершыню прадстаўлена ў студзені 1996 года[2]. Даступная праз NCBI-Entrez — цэнтральную пошукавую сістэму, якая ўключае PubMed, PubChem і іншыя найважнейшыя медыцынскія базы даных.
PubMed дакументуе медыцынскія і біялагічныя артыкулы з адмысловай літаратуры, а таксама дае спасылкі на паўнатэкставыя артыкулы. PubMed складаецца з даных з наступных абласцей: медыцына, стаматалогія, ветэрынарыя, агульнае ахова здароўя, псіхалогія, біялогія, генетыка, біяхімія, цыталогія, біятэхналогія, біямедыцына і г.д. Дакументавана каля 3800 біямедыцынскіх выданняў. Штогод база даных PubMed павялічваецца на 500 000 дакументаў. Пошук адбываецца па прынцыпе Medical Subject Headings (MeSH).
Кожнаму артыкулу прысвойваецца ўнікальны ідэнтыфікацыйны нумар PMID (англ.: PubMed Identifier — ідэнтыфікатар PubMed)[3].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ McEntyre, J. & Lipman D. (2001): PubMed: bridging the information gap. In: CMAJ. Bd. 164, S. 1317—1319. PMID 11341144 PDF
- ↑ PubMed Celebrates its 10th Anniversary . Technical Bulletin. United States National Library of Medicine (5 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2012. Праверана 22 сакавіка 2011.
- ↑ PubMed Help. PMID [PMID] . National Center for Biotechnology Information. Праверана 23 ліпеня 2013.