[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Mosaic

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Mosaic
Тып браўзер
Распрацоўшчык Нацыянальны цэнтр суперкамп’ютарных праграм (NCSA)
Напісана на C[1]
Аперацыйная сістэма Windows, Unix, AmigaOS[d], Classic Mac OS[d] і OpenVMS[d]
Першы выпуск студзень 1993
Апошняя версія
  • 3.0 (7 студзеня 1997)
Ліцэнзія прапрыетарная
Сайт ncsa.illinois.edu/enabli…
mosaic.mcom.com

NCSA Mosaic — адзін з першых шырока даступных вэб-браўзераў, які адыграў важную ролю ў папулярызацыі Сусветнага павуціння і Інтэрнэту ўвогуле. Падтрымліваў некалькі інтэрнэт-пратаколаў, напрыклад, HTTP, FTP і Gopher. Яго папулярнасці спрыялі інтуітыўны інтэрфейс, надзейнасць і простая ўстаноўка.[2] Mosaic — гэта першы браўзер, які адлюстроўваў выявы разам з тэкстам, а не ў асобным акне.[3] Яго часта называюць першым графічным вэб-браўзерам, аднак насамрэч да яго існавалі менш вядомыя WorldWideWeb, Erwise[4] і ViolaWWW.

Mosaic быў распрацаваны ў Нацыянальным цэнтры суперкамп’ютарных праграм (англ.: National Center for Supercomputing Applications, скарочана NCSA)[3] пры Універсітэце Ілінойса ў 1992 годзе. NCSA выпусціла яго ў 1993 годзе.[5]

З 1995 года Netscape Navigator паступова захопліваў рынак. У выніку гэтага ў Mosaic засталася толькі нязначная частка карыстальнікаў. NCSA спыніла распрацоўку і падтрымку браўзера 7 студзеня 1997 года.[6]

Microsoft атрымала ліцэнзію на выкарыстанне зыходнага кода Mosaic пры стварэнні Internet Explorer у 1995 годзе.

Зноскі

  1. ftp://ftp.ncsa.uiuc.edu/Web/Mosaic/Unix/source/old/ Праверана 9 чэрвеня 2009.
  2. Andreessen, Marc. Mosaic – The First Global Web Browser (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2007. Праверана 16 снежня 2006.
  3. а б Berners-Lee, Tim. What were the first WWW browsers? (англ.). World Wide Web Consortium. Праверана 15 чэрвеня 2010.
  4. Holwerda, Thom. The World's First Graphical Browser: Erwise (англ.). OSNews (3 сакавіка 2009). Праверана 2 чэрвеня 2009.
  5. Vetter, Ronald J.. Mosaic and the World-Wide Web (англ.). North Dakota State University (1 кастрычніка 1994). Архівавана з першакрыніцы 24 August 2014. Праверана 20 November 2010.
  6. Exhibits – Internet History – 1990's (англ.). Computer History Museum (2006). Праверана 16 снежня 2006.