Land Rover Wolf
Land Rover Wolf | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Вытворца | Land Rover | |||||
Храналогія | ||||||
|
Land Rover Wolf — брытанскі вайсковы пазадарожнік, створаны на базе Land Rover Defender і прадстаўлены ў 1994 годзе. З’яўлецца далейшым развіццём машыны Land Rover Snatch.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Канструкцыя шасі значна адрозніваецца ад стандартнага шасі ў іншых брытанскіх ваенных машынах. Бакавыя сценкі стандартныя, астатняе — на заказ. Познія версіі Wolf маюць трохкутнае ўзмацненне за пярэднімі апорамі, ні ў адной з іх пярэдняя круглая труба не праходзіць праз асноўныя сценкі шасі. Каб пазбегнуць дадатковых выдаткаў, шасі не ацынкавалі.
Wolf выкарыстоўвае рухавік 300Tdi і шыны Goodyear G90, якія былі спецыяльна распрацаваны менавіта для яго.
Аўтамабілі абсталяваны 24-вольтнай электрычнай сістэмай.
Узбраенне: 12,7-мм цяжкі кулямёт M2 Browning, 7,62-мм кулямёт агульнага прызначэння L7 або, у некаторых выпадках, СТРК MILAN[1].
Эксплуатацыя
[правіць | правіць зыходнік]Аўтамабілі сталі адным з асноўным транспартных сродкаў брытанскай арміі падчас войн у Іраку і Афганістане. Звычайна выкарыстоўваліся для патрулявання, замест БМП «Warrior». У Афганістане ў сярэднім адна з гэтых машын у тыдзень гублялася ў выніку варожых дзеянняў. Як вынік, з-за слабой абароненасці Wolf сталі замяняць на бронеаўтамабілі Vector, Mastiff і Jackal[2].
Машына выкарыстоўвалася сілавымі і ваенізаванымі структурамі Аўстраліі, Брунея[3], Чэхіі[4], Італіі[5], Лівана[6], Літвы[5], Нідэрландаў[7], Уругвая[8].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Jane's International Defense Review: IDR, Volume 31, Issues 5-12, page 55.
- ↑ Burr 2009, p. 9.
- ↑ His Majesty calls for strong posture in armed forces » Borneo Bulletin Online (англ.) . His Majesty calls for strong posture in armed forces (1 чэрвеня 2022). Праверана 24 лістапада 2022.
- ↑ MLR 33 ~ Czech Kajman D130 RDV (11 красавіка 2020). Праверана 3 February 2021.
- ↑ а б MLR31 ~ Lithsof WMIK Defenders (14 сакавіка 2020). Праверана 3 February 2021.
- ↑ "UK to supply 100 military vehicles to Lebanon 'at no cost'". UK Defence Journal. 13 January 2021. Праверана 13 January 2021.
- ↑ MLR Pt.25 ~ Dutch Marines WMIK Defenders (23 верасня 2019). Праверана 3 February 2021.
- ↑ El Ejército de Uruguay se deshace de sus Defender a cambio de camiones (ісп.) . infodefensa.com (26 ліпеня 2019). Праверана 3 February 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Burr, Tim (2009). Support to High Intensity Operations. London: Stationery Office. ISBN 978-0102954999.