[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

OnePlus One

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брэнд OnePlus
Падтрымліваныя сеткі GSM, HSPA, LTE
Дата выпуску 23 красавіка 2014 года
Пераемнік OnePlus 2
Тып Смартфон
Формафактар Манаблок
Памеры 152.9 x 75.9 x 8.9 мм
Вага 162 г
Аперацыйная сістэма Original: Android 4.4.2 (KitKat)
Current: Android 10
Цэнтральны працэсар Qualcomm Snapdragon 801
Графічны працэсар Adreno 330
Аператыўная памяць 3 GB RAM
Акумулятар Li-Po, 3100 мА·г

OnePlus One — смартфон кітайскай кампаніі OnePlus, пазіцыянаваны як «забойца флагманаў».[1][2] Гэта першы прадукт кампаніі.[3] Смартфон быў прадстаўлены 23 красавіка 2014 года.[4]

Кампанія выпусціла для ўсіх рэгіёнаў свету тэхнічна аднолькавую мадэль.[5][6]

Аперацыйная сістэма

[правіць | правіць зыходнік]

У Кітаі OnePlus One выпускаўся з Oppo ColorOS на базе Android 4.3 «Jelly Bean». Ва ўсіх астатніх краінах на смартфоне была ўсталявана CyanogenMod 11S на базе Android 4.4.4 «KitKat».[7]

Першае абнаўленне для прылад з CyanogenMod да версіі CyanogenMod 12S (на базе Android 5.0.2) было выпушчана амаль праз год, 14 красавіка 2015 года. Абнаўленне ўсталёўвалася толькі праз самастойную загрузку файлаў.[8]

OnePlus One сумяшчальны і з іншымі аперацыйнымі сістэмамі, напрыклад, LineageOS і Paranoid Android. З LineageOS смартфон падтрымлівае Android 9.0 і Android 10.[9]

OnePlus One можна было купіць толькі па спецыяльнаму запрашэнню праз сайт кампаніі OnePlus.[10] Кошт за версію 16 ГБ складаў 299$, версія 64 ГБ каштавала 349$.[11] 20 красавіка 2015 года кампанія адмяніла запрашэннi і адкрыла доступ усім.[12]

У Кітаі абмежаванняў на продаж у выглядзе запрашэнняў не было.[13]

У 2015 годзе з-за падзення курсу еўра да долара, кампанія OnePlus канвертавала доларавыя цэны 1:1.[14] Таму з 25 сакавіка 2015 года цана паднялася да 299 еўра (версія 16 ГБ) і 349 еўра (64 ГБ).[15]

У ліпені 2015 года кампанія паведаміла пра тое, што было прададзена 1,5 мільёна прылад у 35 краінах свету.[16]

Першапачаткова кампанія планавала выпусціць некалькі відаў зменных чахлоў з натуральных матэрыялаў.[17] Але з-за вытворчых дэфектаў фірмовыя чахлы так і не паступілі ў масавы продаж. Доўгі час на сайце кампаніі можна было замовіць толькі бамбукавую мадэль чахла.[18][19]

  1. The flagship killer. Business Today. Праверана 02 верасня 2020.
  2. OnePlus One review: A true flagship killer that’s second to none. 9to5google. Праверана 02 верасня 2020.
  3. OnePlus One review: When opportunity strikes. GSMArena. Праверана 02 верасня 2020.
  4. OnePlus One Smartphone Launched in Beijing. Worth the Hype? Definitely(недаступная спасылка). Mobile Geeks. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2020. Праверана 02 верасня 2020.
  5. Обзор смартфона OnePlus One. iXBT. Праверана 02 верасня 2020.
  6. Full phone specifications OnePlus One. GSMArena. Праверана 02 верасня 2020.
  7. Обзор смартфона OnePlus One. Mobile Review. Праверана 02 верасня 2020.
  8. Guide OTA Manual Install - Easy. forums OnePlus. Праверана 02 верасня 2020.
  9. OnePlus One bacon. Official site Lineage OS. Праверана 02 верасня 2020.
  10. OnePlus One finally available without an invite. cNET. Праверана 02 верасня 2020.
  11. 5 Reasons To Buy The OnePlus One Over Every Other Smartphone. Forbes. Праверана 02 верасня 2020.
  12. OnePlus One review: Great value phone even with a price hike. TECH Advisor. Праверана 02 верасня 2020.
  13. OnePlus One — китайский зверь. Хабр. Праверана 02 верасня 2020.
  14. OnePlus One will get a price increase in Europe on March 25th due to exchange rates. Android Authority. Праверана 02 верасня 2020.
  15. Oneplus One Price 299 Euro(374 usd). forums OnePlus. Праверана 02 верасня 2020.
  16. Быстрый старт OnePlus. ЯВитрина. Праверана 02 верасня 2020.
  17. Meet the One, OnePlus' $299 Nexus killer. engadget. Праверана 02 верасня 2020.
  18. OnePlus One bamboo styleswap cover. Official site OnePlus. Праверана 02 верасня 2020.
  19. OnePlus One Bamboo Styleswap Cover Review. xda developers. Праверана 02 верасня 2020.