K2-18
Зорка | |||
---|---|---|---|
Назіральныя даныя (Эпоха J2000.0) |
|||
Тып | Адзіночная зорка | ||
Прамое ўзыходжанне | 11гадз 30мін 14,510с | ||
Схіленне | +07° 35′ 18,21″ | ||
Адлегласць | 110.8 св. гадоў (34 пк) [1] | ||
Бачная зорная велічыня (V) | 13,50[2] | ||
Сузор’е | Леў | ||
Характарыстыкі | |||
Спектральны клас | M2,5V[1] | ||
Фізічныя характарыстыкі | |||
Маса | 0,359±0,047 [1] M☉ | ||
Тэмпература | 3457±39 [1] K | ||
Металічнасць | [Fe/H]=0,12±0,16[1] | ||
|
|||
Інфармацыя ў базах даных | |||
SIMBAD | даныя | ||
Крыніцы: [2] |
K2-18 (EPIC 201912552) — зорка ў сузор’і Льва. Знаходзіцца на адлегласці каля 110 светлавых гадоў ад Сонца. Вакол зоркі абарочваюцца, як мінімум, дзве планеты.
Характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]K2-18 — зорка 13,5 бачнай зорнай велічыні[2] і не бачная няўзброеным вокам. Яе можна назіраць у заходняй частцы сузор’я Леў, побач з зоркай Вольф 359. Упершыню ў астранамічнай літаратуры згадваецца ў каталогу 2MASS, апублікаваным ў 2003 годзе. K2-18 ўяўляе сабой цьмяны чырвоны карлік. Яе маса і радыус роўныя 35 % і 41 % сонечных адпаведна. Тэмпература паверхні зоркі роўная прыблізна 3457 кельвінам, гэта амаль напалову менш, чым тэмпература Сонца.[1]
Планетныя сістэма
[правіць | правіць зыходнік]У 2015 годзе камандай астраномаў, якія працуюць з фотаметрычнымі дадзенымі ў рамках праекта Kepler-K2, было абвешчана аб адкрыцці[3] планеты K2-18 b ў сістэме. Назіранні з дапамогай касмічнага тэлескопа «Спітцэр» пацвердзілі яе існаванне ў 2016 годзе[4]. Яна мае радыус, роўны 2,28 радыусаў Зямлі, здзяйсняючы поўны абарот вакол бацькоўскай зоркі за 33 сутак. Астраномы з дапамогай спектрографа HARPS вызначылі масу планеты: яна была роўнай васьмі масам Зямлі[5]. Таксама дзякуючы гэтым назіранням была знойдзена другая планета — K2-18 c. Яна ўяўляе сабой суперзямлю, размешчаную на блізкай арбіце да бацькоўскай зорцы. Яе маса роўная 7,5 масы нашай планеты.
Планета |
Маса (M⊕) |
Радыус (R⊕) |
Перыяд звароту (дзён) |
Вялікая паўвось арбіты(а.е.) |
Эксцэнтрысытэт арбіты |
---|---|---|---|---|---|
b | 8,92 | 2,19 | 32,93963 | 0,143 | 0,43 |
c | 7,5 | - | 8,962 | 0,06 | 0,47 |
Зноскі
- ↑ а б в г д е Paula Sarkis et al.. The CARMENES search for exoplanets around M dwarfs: A low-mass planet in the temperate zone of the nearby K2-18 (англ.). Arxiv.org (4 мая 2018). Праверана 7 чэрвеня 2018.
- ↑ а б в SIMBAD (англ.). — K2-18 у базе даных SIMBAD. Праверана 7 чэрвеня 2018.
- ↑ Benjamin T. Montet et al.. Stellar and Planetary Properties of K2 Campaign 1 Candidates and Validation of 17 Planets, Including a Planet Receiving Earth-like Insolation (англ.). Arxiv.org (14 верасня 2015). Праверана 7 чэрвеня 2018.
- ↑ Björn Benneke et al.. Spitzer Observations Confirm and Rescue the Habitable-Zone Super-Earth K2-18b for Future Characterization (англ.). Arxiv.org (24 кастрычніка 2016). Праверана 7 чэрвеня 2018.
- ↑ R. Cloutier et al.. Characterization of the K2-18 multi-planetary system with HARPS: A habitable zone super-Earth and discovery of a second, warm super-Earth on a non-coplanar orbit (англ.). Arxiv.org (13 ліпеня 2017). Праверана 7 чэрвеня 2018.