FIM-92 Stinger
FIM-92 Stinger | |
---|---|
| |
Апісанне | |
Тып: | ПЗРК |
Краіна: | ЗША |
Гады эксплуатацыі: | з 1981 |
Мадыфікацыі: | FIM-92A, FIM-92B, FIM-92C, FIM-92D, FIM-92G |
Гісторыя мадэлі | |
Канструктар: | General Dynamics |
Стварэнне прататыпу: | 1967 |
Серыйны выпуск: | 1978 |
Усяго выраблена: | >70 000 |
Выраблялася: | Raytheon Missile Systems |
Характарыстыкі | |
Маса, кг: | 15.19 кг |
Даўжыня, мм: | 1.52 м |
Тып агню: | адзіночная ракета |
Прынцып дзеяння: | Цвёрдапаліўны ракетны рухавік |
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона | |
FIM-92 «Стынгер» (англ.: FIM-92 Stinger — Джала) — амерыканскі пераносны зенітна-ракетны комплекс (ПЗРК), прызначаны для паражэння нізкалятаючых паветраных цэляў (самалётаў, верталётаў, БПЛА).
Распрацаваны ў ЗША кампаніяй «Джэнерал Дайнемікс». Першыя 260 шт. зенітна-ракетных комплексаў былі выраблены да сярэдзіны 1979 года, пасля гэтага кампанія-вытворца атрымала заказ на вытворчасць партыі з 2250 шт. ПЗРК для арміі ЗША (агульным коштам 105 млн долараў)[1].
Прыняты на ўзбраенне ў 1981 годзе. Адзін з найбольш распаўсюджаных ПЗРК, які стаіць на ўзбраенні 30 дзяржаў. Колькасць вырабленых ракет «стынгер» перавысіла 70 тысяч штук.
Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сістэма навядзення: пасіўная інфрачырвоная або ультрафіялетавая.
- Даўжыня (ракеты): 1,52 м
- Дыяметр (ракеты): 0,07 м
- Стартавая маса: 10,1 кг
- Маса ПУ: 5,6 кг
- Далёкасць стральбы: 200-4800 м
- Максімальная вышыня цэлі: 3800 м
- Макс. хуткасць: 725 м / с (M = 2,2)
- Вага баявой часткі: 3 кг
- Тып баявой часткі: асколачная
- Тыпы ПУ: ПЗРК, M2 Bradley, M1097 Avenger, MQ-1 Predator, AH-64 Apache
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Лёгкі і адносна просты ў выкарыстанні FIM-92 Stinger страляе ракетамі класа «зямля-паветра», стрэл можа ажыццяўляцца адным чалавекам, хоць афіцыйна патрабуюцца двое. FIM-92B можа атакаваць лятальны апарат, які знаходзіцца на вышыні ад 180 да 3800 метраў, з адлегласці да 4800 метраў. Ракета можа быць таксама выпушчана з M-1097 «Авенджэр» (англ.: Avenger) і M6 Linebacker (мадыфікацыя M2 Bradley для СПА). Варыянт пускавой устаноўкі для верталётаў называецца ATAS (англ.: Air-to-Air Stinger). Кошт кіруемай ракеты ПЗРК «Стынгер» 80 тыс. долараў у цэнах 1986 года.
Баявое выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Фалклендская вайна
Баявы дэбют «джала» адбыўся падчас Фалклендскай вайны паміж Вялікабрытаніяй і Аргенцінай. У пачатку канфлікту спецназаўцы брытанскага SAS былі таемна экіпіраваны шасцю ракетамі, хоць яны і атрымалі мала інструкцый па іх выкарыстанні. Адзіны баец SAS, які прайшоў падрыхтоўку па сістэме, і павінен быў навучаць іншых жаўнераў, загінуў у выніку крушэння верталёта 19 траўня.[2] Тым не менш на 21 траўня 1982 баец SAS збіў са «Стынгера» аргенцінскі штурмавік IA 58 Pucará.[3] 30 траўня, каля 11:00 раніцы, верталёт Аэроспасьяль SA-330 Puma быў збіты іншай ракетай, таксама выпушчанай SAS, у раёне гары Кент. Шэсць спецназаўцаў Нацыянальнай Жандармерыі Аргенціны загінулі, і яшчэ восем атрымалі раненні.[4] Асноўным ПЗРК, які выкарыстоўваўся абодвума бакамі ў ходзе Фальклендскай вайны, была ракета Blowpipe.
Савецкае ўварванне ў Афганістан
У канцы 1985 некалькі груп, такія як Free Eagle, пачалі сцвярджаць, што ЦРУ не робіць дастаткова, каб падтрымліваць муджахедаў у савецка-афганскай вайне. Майкл Пілсберы, Вінцэнт Каністрара і іншыя аказваюць вялікі бюракратычны ціск на ЦРУ, каб пачаць пастаўкі Stinger паўстанцам. Гэта выклікала спрэчкі, бо да гэтага моманту ЦРУ дзейнічала на падставе таго, што Злучаныя Штаты не прымаюць удзел у вайне непасрэдна, па розных прычынах. Уся зброя, пастаўленая на той момант, была зроблена не ў ЗША, як штурмавыя вінтоўкі Type 56, набытыя ў Кітаі, і АК-47, АКМ набытыя ў Егіпце. Папярэднія спробы забяспечыць муджахедаў ПЗРК, а менавіта SA7 і Blowpipe, не спрацавалі вельмі добра.
Інжынер Джафар (Ghaffar) з Ісламскай Партыі Афганістана (Hezb-i-Islami) Гульбеддына Хекматыяра (Gulbuddin Hekmatyar) збіў са «Стынгера» першы Мі-24 25 верасня 1986 паблізу Джэлалабада (Jalalabad)[5]. ЦРУ ў канчатковым выніку перадала амаль 500 «стынгераў» (некаторыя крыніцы сцвярджаюць, 1500—2000) муджахедам у Афганістане ў рамках аперацыі Цыклон.[6] Разам з 250 пускавымі ўстаноўкамі.[7]
Пасля вываду ў 1989 савецкіх войскаў з Афганістана ЗША спрабавалі выкупіць ракеты назад, у 1990 была запушчана праграма на 55 мільёнаў долараў. Атрымалася выкупіць каля 300 ракет (US $ 183300 кожная)[8]. Урад ЗША сабралі большасць стынгераў, але да 1996 года каля 600 ракет зніклі без вестак, а некаторыя знайшлі свой шлях у Харватыі, Іране, Шры-Ланке, Катары і Паўночная Карэі [9][10]. Па дадзеных ЦРУ, ужо ў жніўні 1988 года ЗША запатрабавалі ад Катара вяртанне стінгераў [11]. Чарлі Уілсан пазней сказаў CBS: ён «жыў у жаху», што грамадзянскі лайнер будзе збіты Stinger'ам, але ў яго не было сумневу ў тым, каб, забяспечыўшы стынгерам, перамагчы Саветы.
Грамадзянская вайна ў Анголе
Адміністрацыя Рэйгана паставіла 310 «Стынгераў» руху UNITA (National Union for the Total Independence of Angola) Джонаса Савімбі ў перыяд з 1986 па 1989 год [12]. Як і ў Афганістане, вяртанне ракет пасля заканчэння ваенных дзеянняў аказалася няпоўным. Але тэрмін захоўвання Stinger'аў — 4-5 гадоў, так што любая зброя, што пастаўлялася ў 1980-я гады, цяпер будзе ў непрацоўным стане [13].
Лівійскае ўварванне ў Чад
Урад Чада атрымаў ПЗРК Stinger ад Злучаных Штатаў, калі Лівія ўварвалася ў паўночную частку гэтай афрыканскай краіны. 8 кастрычніка 1987 лівійскі Су-22MK быў збіты FIM-92А, выпушчанай арміяй Чада. Пілот, капітан Дыа аль-Дын (Diya al-Din), катапультаваўся і трапіў у палон. Пазней ён атрымаў палітычны прытулак ад французскага ўрада. Падчас контрнаступальнай аперацыі лівійскі МіГ-23МС быў збіты FIM-92A [14].
Вайна ў Чачне
Расійскія афіцыйныя асобы заяўлялi аб прысутнасцi ПЗРК амерыканскай вытворчасці, а менавіта «Стынгераў» ў руках апалчэнцаў і партызанаў у Чачне. Яны тлумачаць некалькі сваіх паветраных страт ад амерыканскіх ПЗРК. Наяўнасць такіх ракет была пацверджана фотаздымкамі, але не вядомы ні іх фактычны лік, ні іх паходжанне.[15]
Грамадзянская вайна ў Шры-Ланка
Тыгры вызвалення Таміл-Ілама таксама здолелі набыць адзін або некалькі комплексаў, магчыма, з былых запасаў муджахедаў, і выкарыстоўвалі па меншай меры адзін раз — збілі Мі-24 ВПС Шры-Ланкі 10 лістапада 1997 г.[10][16]
Аперацыя Нязломная Свабода (Operation Enduring Freedom)
Некаторыя з ПТРК, якія ЗША пастаўлялі пачынаючы з 1987 года, маглі б быць выкарыстаныя супраць войскаў кааліцыі падчас інтэрвенцыі ЗША ў Афганістане. Па палітычных прычынах ЗША прымяншаюць ці нават адмаўляюць выкарыстанне паўстанцамі ПЗРК, прыпісваючы атакі некіравальным стрэлам РПГ. Аднак стала вядома, што самалёты кааліцыі былі атакаваны з ПЗРК розных тыпаў у розных выпадках.[17][18]
Эксплуатанты
[правіць | правіць зыходнік]- Афганскія муджахеды
- Афганістан
- Бангладэш
- Боснія і Герцагавіна
- Вялікабрытанія
- Германія: Стынгеры вырабляюцца па ліцэнзіі EADS.[19]
- Грэцыя 476 пускавых установак
- Данія
- Егіпет
- ЗША
- Ізраіль
- Ірак
- Італія 145 пускавых установак
- Латвія
- Украіна
- Ліван 100 стынгераў былі захоплены ліванскімі ўзброенымі сіламі на борце MV LUTFALLAH II.
- Літува
- Марока
- Нідэрланды
- Нарвегія
- Пакістан 350 пускавых установак [20][21]
- Паўднёвая Карэя
- Партугалія
- Рэспубліка Кітай (Корпус марской пяхоты Рэспублікі Кітай, Армія Рэспублікі Кітай)[22]
- Саудаўская Аравія
- Славенія
- Турцыя з 1992 года вырабляюцца па ліцэнзіі кампаніяй Roketsan[23]
- Хамас Выкарыстоўваліся раней.
- Чад
- Чылі
- Швейцарыя вырабляюцца па ліцэнзіі
FIM-92 Stinger у кампутарных гульнях
[правіць | правіць зыходнік]- Battlefield 2 Real War
- Battlefield 3
- Battlefield 4
- Call of Duty 4: Modern Warfare
- Call of Duty: Modern Warfare 2
- Call of Duty: Modern Warfare 3
- Call of Duty: Black Ops II
- Comanche 3
- Command & Conquer: Generals
- Grand Theft Auto: San Andreas
- Joint Operations: Typhoon Rising
- ArmA 2
- Empire Earth
- Metal Gear Solid
- Operation Flashpoint
- Operation Flashpoint: Dragon Rising
- Resident Evil 2
- Resident Evil 3
- Shadow Company
Зноскі
- ↑ США // «Зарубежное военное обозрение», № 5, 1979.
- ↑ One of their aircraft is missing — Britain's Small Wars Архівавана 7 лістапада 2009.
- ↑ San Carlos Air Battles — Falklands War 1982
- ↑ Argentine Puma Shot Down By American «Stinger» Missile
- ↑ http://www.homeland1.com/air-traffic/articles/879393-Successful-surface-to-air-missile-attack-shows-threat-to-airliners/ Архівавана 18 студзеня 2013.
- ↑ Malley, William (2002) The Afghanistan wars. Palgrave Macmillan, p. 80. ISBN 0-333-80290-X
- ↑ Hilali, A. Z. (2005). US-Pakistan relationship: Soviet invasion of Afghanistan. p. 169. ISBN 0-7546-4220-8
- ↑ Weiner, Tim (24 July 1993). "U.S. Increases Fund To Outbid Terrorists For Afghan Missiles". The New York Times. Праверана 2008-01-12.
- ↑ Stinger missile system Архівавана 27 верасня 2007.
- ↑ а б http://www.foreignpolicy.com/articles/2010/07/28/The_Taliban_Doesn%E2%80%99t_Have_Stingers
- ↑ Middle East brief (deleted) for 2 August 1988: In brief: x—Qatar (pdf)(недаступная спасылка). Central Intelligence Agency (2 жніўня 1988). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2012. Праверана 14 лістапада 2010.
- ↑ Trade Registers(недаступная спасылка). Armstrade.sipri.org. Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2019. Праверана 20 чэрвеня 2013.
- ↑ "Stingers, Stingers, Who's Got the Stingers?, Slate.
- ↑ http://www.acig.org/artman/publish/article_360.shtml
- ↑ http://www.militaryphotos.net/forums/showthread.php?30248-chechen-terrorists-with-a-stinger
- ↑ http://aviation-safety.net/wikibase/wiki.php?id=141721 Архівавана 7 мая 2015.
- ↑ Walsh, Declan (25 July 2010). "Afghanistan war logs: US covered up fatal Taliban missile strike on Chinook". The Guardian. London.
- ↑ "Afghanistan: The war logs,Afghanistan (News),World news,WikiLeaks,The war logs". The Guardian. London. 25 July 2010.
- ↑ Tiger Attack Helicopter, Europe. Архівавана 24 кастрычніка 2008. Retrieved on October 24, 2008.
- ↑ Singh, R.S.N. (2005). Asian Strategic And Military Perspective. Lancer Publishers. p. 238. ISBN 9788170622451.
- ↑ Nuclear Proliferation in South Asia: Crisis Behaviour and the Bomb. Routledge. 2008. p. 174. ISBN 9780203892862.
{{cite book}}
: Шаблон цытавання ўжывае састарэлы параметр|authors=
(даведка) - ↑ Defpro.com Архівавана 24 кастрычніка 2015.
- ↑ Official Roketsan Stinger Page. Архівавана 1 студзеня 2009. Retrieved on October 23, 2008.