[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

E Pluribus Unum

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аверс Вялікай пячаткі ЗША з дэвізам «E pluribus unum»

E pluribus unumдэвіз, размешчаны на гербе ЗША, у перакладзе з латыні азначае «З шматлікіх — адзінае». Гэтыя словы належаць Цыцэрону (гаворка "Аб вартасцях»). У дэвізе 13 літар, роўна столькі штатаў у свой час утварылі саюз, вядомы цяпер як Злучаныя Штаты Амерыкі. У сучаснай трактоўцы, дэвіз азначае адзінства нацыі, якая першапачаткова складаецца са шматлікіх нацыянальнасцей, якія прыбылі ў ЗША. Дэвіз «E pluribus unum» у абавязковым парадку змяшчаецца на манетах ЗША, ініцыятарам гэтай прапановы быў палкоўнік Сет Рыд з Аксбрыджа. Упершыню гэты дэвіз з’явіўся ў 1795 годзе на залатой манеце ў пяць долараў ЗША, а да 1956 года выкарыстана і на амерыканскіх банкнотах.

Фраза падобная да лацінскага перакладу фрагмента з Геракліта: «З усіх рэчаў адзін, адзін з усіх рэчаў». Але больш дакладная адпаведнасць, як па напісанні, так і па сэнсу, сустракаецца ў паэме «Moretum», якую прыпісваюць Вергілію (дакладнае аўтарства невядома). У паэме словамі "color est e pluribus unus" апісваецца змешванне некалькіх розных колераў, у выніку чаго атрымліваецца адзін новы колер.