[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

C/2022 E3 (ZTF)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Камета C/2022 E3 (ZTF) 27 студзеня 2023 года.

C/2022 E3 (ZTF) — доўгаперыядычная камета з воблака Оарта, набліжаецца да Сонца раз у 50 тыс. гадоў.

Была адкрыта з дапамогай агляду неба Zwicky Transient Facility  (англ.) 2 сакавіка 2022 года[1]. Яна знаходзілася паміж арбітамі Юпітэра і Марса на адлегласці каля 640 млн км ад Зямлі. Гэтая вобласць вядомая як пояс астэроідаў, і спачатку даследнікі прынялі яе за астэроід. Але наступныя назіранні адкрылі шчыльную кому, характэрную для камет. Мае ярка-зялёнае свячэнне вакол яе ядра, якое звязана з уздзеяннем сонечнага святла на яе малекулы[2].

Перыгелія яна дасягнула 12 студзеня 2023 года, а перыгея (найбліжэйшага пункта ад Зямлі) — 2 лютага. У гэты момант C/2022 E3 (ZTF) знаходзіцца ад Зямлі за 40 млн км (больш як у тры разы бліжэй, чым Сонца), бачная няўзброеным вокам.

Зноскі

  1. Bolin, B.. MPEC 2022-F13 : COMET C/2022 E3 (ZTF). Minor Planet Electronic Circular. Minor Planet Center (21 сакавіка 2022). Праверана 24 жніўня 2022.
  2. Georgiou, Aristos. What makes the green comet green? (англ.). Newsweek (10 студзеня 2023). Праверана 25 студзеня 2023.