[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Ascocoryne sarcoides

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ascocoryne sarcoides
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ascocoryne sarcoides (Jacq.) J.W.Groves & D.E.Wilson, Taxon 16: 40 (1967)

Сінонімы
Coryne dubia (Pers.) Gray, 1821

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  139061
EOL  193759
MB  326593

Ascocoryne sarcoides — від грыбоў, тыпавы від роду Ascocoryne сямейства Helotiaceae.

Пладовае цела 0,5-2 см у дыяметры, спачатку шарападобнае, затым падушкападобнае або сподкападобнае, сядзячае або на слаба развітой несапраўднай ножцы. Унутраная спараносная паверхня (гіменафор) гладкая або маршчыністая, бэзава-чырванаватая да ружавата-бэзавай. Знешняя стэрыльная паверхня таксама ружавата-бэзавая, звычайна гладкая, часам дробнаваласістая.

Мякаць гумова-жэлепадобнай кансістэнцыі, без смаку і паху, ружавата-бэзавая.

Споры бялёсыя ў масе, 11-18×3,5-5 мкм, эліптычнай формы, часам асіметрычныя, з гладкімі сценкамі, пры паспяванні з адной септай. Парафізы цыліндрычныя, галінастыя, септаваныя.

Харчовага значэння грыб не мае, лічыцца неядомым.

Падобныя віды

[правіць | правіць зыходнік]
  • Ascocoryne cylichnium адрозніваецца ад стадыі тэлеаморфы буйнейшымі апатэцыямі з больш няроўным (у спелых грыбоў) стэрыльным бокам, буйнейшымі спорамі (18—30×4—6 мкм) з некалькімі септамі і неразгалінаванымі парафізамі. Анаморфа ў гэтага блізкага віду не развіта.

Экалогія і арэал

[правіць | правіць зыходнік]

Шырока распаўсюджаны ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы. Сустракаецца часта, восенню і ў пачатку зімы, на драўніне шыракалістых дрэў.

  • Bulgaria sarcoides (Jacq.) Fr., 1821
  • Chlorospleniella sarcoides (Jacq.) Kuntze, 1891
  • Coryne sarcoides (Jacq.) Tul., 1865, nom. illeg.
  • Helvella purpurea Schaeff., 1774
  • Helvella sarcoides (Jacq.) Dicks., 1785
  • Lichen sarcoides Jacq., 1781basionym
  • Octospora sarcoides (Jacq.) Gray, 1821
  • Ombrophila sarcoides (Jacq.) P.Karst., 1871
  • Peziza porphyria Batsch, 1783
  • Peziza sarcoides (Jacq.) Pers., 1801
  • Peziza tremelloidea Bull., 1791
  • Sarcodea sarcoides (Jacq.) P.Karst., 1871, nom. inval.
  • Tremella sarcoides (Jacq.) With., 1796

Анаморфы:

  • Acrospermum dubium Pers., 1797basionym
  • Coryne sarcoides (Fr.) Bonord., 1851
  • Coryne sarcoides (Pers.) Corda, 1838
  • Denrdrodochium sarcoides (Fr.) Fautrey, 1896
  • Pirobasidium sarcoides (Fr.) Höhn., 1902
  • Tremella acrospermum Nees, 1817
  • Tremella amethystea Bull., 1791
  • Tremella dubia (Pers.) Pers., 1801
  • Tremella dubia (Bull.) Pers., 1801
  • Tremella sarcoides Fr., 1821

Зноскі

  • J. Walton Groves and Doreen E. Wilson The Nomenclatural Status of Coryne(нявызн.) // Taxon. — 1967. — Т. 16. — № 1. — С. 35—41. — DOI:10.2307/1217104
  • Pacioni, G. Simon & Schuster's Guide to Mushrooms. — New York, 1981. — P. 403. — 511 p. — ISBN 0-671-42849-7.
  • Bessette, A.E.; Roody, W.C.; Bessette, A.R.; Dunaway, D.L. Mushrooms of the Southeastern United States. — Syracuse, N.Y., 2007. — P. 299—300. — 373 p. — ISBN 0-8156-3112-X.