[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Chanodichthys erythropterus

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Chanodichthys erythropterus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chanodichthys erythropterus Basilewsky, 1855

Сінонімы
Erythroculter erythropterus

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  688856
NCBI  933992
EOL  1157772

Chanodichthys erythropterus — прэснаводная рыба. Сустракаецца ў водах Кітая ад Янцзы на поўдні да р. Амур на поўначы, жыве на востраве Тайвань, у Заходняй Карэі, у Ляохэ. Распаўсюджаная гэтая рыба ў р. Усуры і возеры Ханка.

Трымаецца пераважна ў тоўшчы вады. Дасягае даўжыні каля 102 см і масы 9 кг. Драпежная рыба. Сілкуецца маляўкамі карася. У рацыён уваходзяць і лічынкі насякомых і аднадзёнак ў перыяд іх масавага лёту.

Палаваспеласць ва ўзросце 6 гадоў, даўжынёй каля 40 см. Ловяць на спінінг, на блешню або на «гумку» (прынада — жывец), а таксама сеткамі.