200 найлепшых раманаў паводле версіі Бі-бі-сі
Спіс 200 найлепшых раманаў (англ.: The Big Read — у дадзеным выпадку літаральна «тоўстыя кніжкі») быў складзены ў 2003 годзе па выніках апытання, у якім прынялі ўдзел падданыя Вялікабрытаніі. Было апытана каля 1 млн чалавек. Для першых 21 пазіцыі было абмежаванне «толькі адна кніга ад аўтара»: гэтыя кнігі былі прадстаўлены тэлегледачам у перадачы, якая транслявалася паміж 18 кастрычніка і 13 снежня 2003 года .
45 кніг са спіса былі выдадзены ў розны час выдавецтвам «Penguin Books»[1].
З-за таго што спіс складзены на аснове апытанняў меркавання чытачоў, у ім неаб’ектыўна шмат менавіта брытанскіх і англамоўных твораў у параўнанні з творамі на іншых мовах (135 брытанскіх і 48 іншых англамоўных у параўнанні з 17 на ўсіх іншых мовах) або ў параўнанні з больш незалежна складзенымі спісамі, напрыклад, спісам 100 кніг Нарвежскага кніжнага клуба. Па прычыне таго, што складзены спіс на аснове пераваг апытаных брытанцаў, у дадзеным спісе прадстаўлены, па сутнасці, папулярныя кнігі і бэстсэлеры на брытанскім рынку (ад дзіцячых да мастацкіх твораў), а не нейкі вынік аналізу экспертаў.
Зноскі
- ↑ Amanda-Jane Doran. The Big Read's Big Success (англ.)(недаступная спасылка). Publishers Weekly (4 жніўня 2003). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2013. Праверана 3 лютага 2013.