10 Easy Pieces for Piano
10 простых п’ес для фартэпіяна | ||||
---|---|---|---|---|
польск.: 10 Łatwych Utworów Na Fortepian англ.: 10 Easy Pieces for Piano | ||||
Студыйны альбом Збігнева Прайснера |
||||
Дата выпуску | 1999 | |||
Запісаны | 3-6 ліпеня 1999 | |||
Жанр | акадэмічная музыка | |||
Працягласць | 53:33 | |||
Лэйбл | Pomaton EMI, EMI Classics | |||
Прафесійныя рэцэнзіі | ||||
Храналогія Збігнева Прайснера | ||||
|
«10 про́стых п’ес для фартэпія́на» (польск.: 10 Łatwych Utworów Na Fortepian, англ.: 10 Easy Pieces for Piano) — альбом Збігнева Прайснера, які змяшчае 10 кампазіцый для фартэпіяна. Выканаўцам твораў выступіў польскі кампазітар, джазавы піяніст і музычны прадзюсар Лешак Можджар[2][3][4]. Альбом быў упершыню выдадзены ў 1999 годзе польскім лэйблам Pomaton EMI пад назвай «10 Łatwych Utworów Na Fortepian»[5], праз год EMI Classics зрабіла еўрапейскі рэліз альбома з англійскай назвай «10 Easy Pieces for Piano»[6].
Спіс кампазіцый
[правіць | правіць зыходнік]№ | Назва | Працягласць |
---|---|---|
1. | «A Good Morning Melody» (польск.: Melodia Na Dzień Dobry) | 04:19 |
2. | «Meditation» (польск.: Zaduma) | 05:57 |
3. | «To See More» (польск.: Widzieć Więcej) | 04:11 |
4. | «Talking To Myself» (польск.: Rozmowa Z Samym Sobą) | 07:04 |
5. | «The Art Of Flying» (польск.: Sztuka Latania) | 03:58 |
6. | «About Passing» (польск.: O Przemijaniu) | 05:29 |
7. | «Farewell» (польск.: Pożegnanie) | 05:11 |
8. | «A Tune A Day» (польск.: Już Gram) | 04:30 |
9. | «Greetings From Pamalican» (польск.: Pozdrowienia Z Pamalican) | 08:06 |
10. | «A Good Night Melody» (польск.: Melodia Na Dobranoc) | 04:43 |
Крыніцы натхнення
[правіць | правіць зыходнік]Разважаючы пра крыніцы натхнення ў сваёй творчасці Прайснер адзначае: «Куды важней тое, з кім вы праводзіце час і што вас натхняе. Асабіста для мяне музыка не з’яўляецца крыніцай натхнення. Я цікаўлюся літаратурай, філасофіяй, жыццём, жывапісам, людзьмі. Мне давялося расці сярод народнай музыкі. Яна запамінальная, і з яе можна многае пачарпнуць. Але калі ты пішаш музыку, то ніколі не можаш сказаць скуль яна бярэцца»[7].
Натхненнем для «10 простых п’ес для фартэпіяна» паслужыла ўласная рэакцыя Прайснера на поспех «Рэквіема па маім сябры». «Мне вельмі падабаецца кантраснасць, і, стварыўшы музыку такога манументальнага маштабу, я хацеў зрабіць нешта простае. Да таго ж мне падабаецца фартэпіяна. І мне здаецца, што адной з форм музыкі, якая можа быць адначасова і простай, і складанай — з’яўляецца фартэпіяннае сола. Я вельмі люблю ўсю музыку, запісаную Кітам Джарэтам , асабліва славуты „Кёльнскі канцэрт “. Калі я слухаў яго ўпершыню шмат гадоў таму, гэта сталася выдатным досвед для мяне. Магчыма, менавіта гэта натхніла мяне на стварэнне нечага падобнага»[7][3].
Іншым натхненнем, паводле слоў Прайснера, было яго сяброўства з піяністам Лешакам Можджарам, выпускніком Гданьскай музычнай школы, які даваў класічныя канцэрты, выконваючы іх разам з выдатнымі польскімі джазавымі музыкантамі Томашам Станко і Збігневам Намыслоўскім, а таксама запісаў свае ўласныя інтэрпрэтацыі фартэпіянных п’ес Шапэна. «Я лічу яго вялікім талентам», — адзначае Прайснер. — «Я знаёмы з ім многія гады. Упершыню мы працавалі з ім разам над саўндтрэкам для фільма Луі Маля „Шкода“, пазней — над музыкай для дакументальнага тэлесерыялу BBC „People's Century “. Але штораз, даючы яму ноты, я адчуваў, што абмяжоўваю яго ў нечым, не даю яму паказаць, на што ён здольны. Таму ў гэтай працы я хацеў даць яму такую магчымасць, даць яму магчымасць расправіць крылы, што не так проста ў творах, напісаных для фартэпіяна з аркестрам. Складана патлумачыць у агульных рысах, які прастор для інтэрпрэтацый ён меў, бо кожная з п’ес падпарадкоўваецца ўласнай логіцы. Адзіная п’еса, дзе гэта відавочна — „Talking To Myself“. Тут проста вызначыць, дзе тэма, а дзе імправізацыі. Але так ці іначай, кожная з гэтых п’ес дала мне вялізны досвед: пачуць музыку, якая нарадзілася з нот, што я даў выканаўцу»[7].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Gary S. Dalkin. Zbigniew PREISNER 10 Easy Pieces for Piano : Classical CD Reviews (англ.). Сайт «MusicWeb International» (1 ліпеня 2000). Праверана 4 красавіка 2022.
- ↑ Zbigniew Preisner - Leszek Możdżer – 10 Łatwych Utworów Na Fortepian (англ.). «Discogs». Праверана 18 студзеня 2019.
- ↑ а б Albums: Ten Easy Pieces for Piano (англ.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Збігнева Прайснера. Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2019. Праверана 18 студзеня 2019.
- ↑ Preisner: 10 Easy Pieces for Piano — Leszek Możdżer (англ.). «AllMusic». Праверана 20 студзеня 2019.
- ↑ Zbigniew Preisner - Leszek Możdżer – 10 Łatwych Utworów Na Fortepian (англ.). «Discogs». Праверана 18 студзеня 2019.
- ↑ Zbigniew Preisner - Leszek Możdżer – 10 Easy Pieces for Piano (англ.). «Discogs». Праверана 18 студзеня 2019.
- ↑ а б в Rchard Williams. 10 Easy Pieces for Piano. Буклет альбома (2000).