[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

(10) Гігея

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(10) Гігея ⯚ (Сімвал астэроіда Гігея)M:
Адкрыццё
Першаадкрывальнік Анібале дэ Гаспарыс
Месца выяўлення Кападымонтэ
Дата выяўлення 12 красавіка 1849
Эпанім Гігея
Альтэрнатыўныя абазначэнні A900 GA[1] і A849 GA[1]
Катэгорыя Галоўны пояс астэроідаў
Арбітальныя характарыстыкі
Эпоха 30 лістапада 2008
Эксцэнтрысітэт (e) 0,117
Вялікая паўвось (a) 469,588 млн км
(3,139 а.а.)
Перыгелій (q) 414,646 млн км
(2,772 а.а.)
Афелій (Q) 524,529 млн км
(3,506 а.а.)
Перыяд абарачэння (P) 2 031,353 сут (5,562 г)
Сярэдняя арбітальная скорасць 16,753 км/с
Схіленне (i) 3,842°
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) 283,450°
Аргумент перыгелія (ω) 313,192°
Сярэдняя анамалія (M) 197,965°
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр 407,12 км
Маса 9,03×1019 кг[2]
Шчыльнасць 2,56 г/см³[2]
Паскарэнне свабоднага падзення на паверхні 0,145 м/с²
2-я касмічная скорасць 243,35 м/с
Перыяд вярчэння 27,623 г
Спектральны клас C
Абсалютная зорная велічыня 5,43m
Альбеда 0,0717
Сярэдняя тэмпература паверхні ~164 K

10 Гігея (лац.: 10 Hygiea) — астэроід галоўнага астэроіднага пояса. Адкрыты 12 красавіка 1849 года італьянскім астраномам Анібале дэ Гаспарысам у абсерваторыі Кападымонтэ ў Неапалі, Італія. Астэроід названы ў гонар старажытнагрэчаскай багіні здароўя Гігеі[3].

Гігея — чацвёрты па памерах аб’ект галоўнага астэроіднага пояса, пасля Цэрэры, Палады і Весты. Астэроід абарочваецца вакол Сонца за 5,56 юліянскіх гадоў.

Нягледзячы на тое, што Гігея — адзін з найбуйнейшых астэроідаў, пры назіранні з Зямлі яна вельмі цьмяная з-за сваёй цёмнай паверхні і вялікай адлегласці ад Сонца. З гэтай прычыны яна была адкрыта пазней за некаторыя астэроіды меншага памеру. Зазвычай, для назірання Гігеі патрабуецца тэлескоп з дыяметрам аб’ектыва 100 мм, але калі момант злучэння з Зямлёй даводзіцца на перыгелій, яе можна заўважыць у бінокль.

  1. а б JPL Small-Body Database Праверана 16 кастрычніка 2023.
  2. а б Astrometric masses of 21 asteroids, and an integrated asteroid ephemeris. Celestial Mechanics and Dynamical Astronomy. 2008.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2011. Праверана 11.10.2008.
  3. Dictionary of minor planet names. Lutz D. Schmadel, International Astronomical Union.