[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

(174567) Варда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(174567) ВардаM:
Адкрыццё
Першаадкрывальнік Adam Block[d]
Месца выяўлення Kitt Peak National Observatory[d][1]
Дата выяўлення 21 чэрвеня 2003[1]
Эпанім Varda[d]
Альтэрнатыўныя абазначэнні 2003 MW12[1]
Арбітальныя характарыстыкі
Эксцэнтрысітэт (e) +0.138, +0.1454968117300418
Вялікая паўвось (a) 6 898 769 880 098,5 м[2] і 45,6911366263 ± 0 астранамічная адзінка[1]
Перыгелій (q) 39,043221922852 ± 0,00010802 астранамічная адзінка[1]
Афелій (Q) 52,339051329749 ± 0 астранамічная адзінка[1]
Перыяд абарачэння (P) 112 809,68060342 ± 0,17847 суткі[1]
Схіленне (i) 21,494 ± 0,001 ° і 21,520422990672 ± 0 °[1]
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) 3,2 радыян і 184,28499214743 ± 0 °[1]
Аргумент перыгелія (ω) 3,2 радыян і 183,60968322514 ± 0,00042058 °[1]
Сярэдняя анамалія (M) 4,5 радыян і 275,52807446252 ± 0,00076904 °[1]
Спадарожнік астэроіда Ilmarë[d]
Абсалютная зорная велічыня 3,3 і 3,46[3]
Альбеда 0,099 ± 0,002

174567 Варда (174567 Varda; 2003 MW12) — транснептунавы аб’ект з абсалютнай зорнай велічынёй 3,8m. На дадзены момант аб’ект мае статус кандыдата ў карлікавыя планеты. Адкрыты 21 чэрвеня 2003 года Джэфры Ларсенам у межах праекту «Spacewatch». Пасля выяўлення 2003 MW12 быў знойдзены на архіўных здымках[en] 68 разоў, пачынаючы з 1980 года.

16 студзеня 2014 года аб’екту прысвоена імя Варда — у гонар адной з уладарак валар[en] у легендарыуме Дж. Р. Р. Толкіна[4].

Аб’ект знаходзіцца на адлегласці 47,8 а.а. (≈7,17 млрд км) ад Сонца. Бліжэйшае праходжанне перыгелія адбудзецца прыкладна ў лістападзе 2096 года. Па дадзеных М. Браўна[en], дыяметр аб’екта складае 684 км пры альбеда 13%. Пакрыццё зоркі астэроідам[ru] Варда 10 верасня 2018 года дазволіла ацаніць экватарыяльны радыус у 373±8 км, а геаметрычнае альбеда — у 0,097±0,004 пры візуальнай абсалютнай велічыні HV=3,81±0,01m. У залежнасці ад сплюшчанасці Варды, яе сярэдняя шчыльнасць (ρ) ацэньваецца ў 1,52±0,05 і 1,25±0,04 г/см³.