Яр-Сале
Выгляд
Сяло
Яр-Сале
| ||||||||||||||||||||||
Я́р-Сале — сяло ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ямальскага раёна. Размешчана на рацэ Юмбе, за 189 км на ўсход ад Салехарда. Насельніцтва — 7410 чалавек (2021)
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1923 годзе на месцы будучага паселішча знаходзіўся гандлёвы пункт, так званая «гарачая крама». Заснавана ў 1927 годзе. У 1932 годзе стала цэнтрам Ямальскага раёна. У перакладзе з ненецкай мовы «Яр-Сале» азначае «пясчаны мыс»: яр з ненецкай — «пясчаны», сале — «мыс». З 2004 па 2021 гады сяло было таксама цэнтрам Яр-Салінскага сельскага паселішча, скасаванага ў сувязі з пераўтварэннем муніцыпальнага раёна ў муніцыпальную акругу.