Эякі
Эякі (dAXunhyuu) | |
Тэрыторыя распаўсюджвання мовы эяк у XIX ст.
| |
Агульная колькасць | 515 (2014 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Аляска |
Мова | эяк |
Рэлігія | шаманізм, хрысціянства |
Блізкія этнічныя групы | атабаскі, тлінкіты |
Эякі (саманазва: dAXunhyuu) — індзейскі народ на паўднёвым усходзе Аляскі. Апошняя чыстакроўная эяк памерла ў 2008 г.[1], аднак 515 чалавек працягваюць лічыць сябе часткай гэтага народа[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Эякі блізкі па паходжанню да атабаскаў. Да другой паловы XVIII ст. мігрыравалі да ўзбярэжжа Ціхага акіяна з унутраных раёнаў Паўночнай Амерыкі. Насялялі некалькі вёсак. Падтрымлівалі шчыльныя гандлёвыя сувязі з тлінкітамі. Варагавалі з сугпіят. Эякі моцна пацярпелі падчас войн паміж Расіяй і тлінкітамі, аднак да сярэдзіны XIX ст. здолелі ўсталяваць мірныя адносіны з РАК. Да эякаў накіроўваліся праваслаўныя місіі. У канцы XIX ст. сярод эякаў пачалася эпідэмія воспы. Да 1906 г. іх колькасць скарацілася да 60. Апошняя чыстакроўная эяк Мары Сміт Джонс памерла 21 студзеня 2008 г.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Эякі займаліся рыбалоўствам і паляваннем на марскіх звяроў. Асабліва важным для забеспячэння з'яўляўся лоў ласося. Будавалі доўгія драўляныя лодкі, што ўмяшчалі да 10 чалавек. Практыкавалася абшчынная маёмасць на ўгоддзі, хаты і лодкі.
Эякі падзяляліся на 2 матрылінейныя групы Крумкача і Арла. Адлік сваяцтва вёўся па жаночай лініі. Шлюб знутры групы забараняўся. Жаніх адпрацоў нявесту ў сям'і яе бацькоў. У вёсках эякаў вылучаліся мужчыны, якія вялі жаночы лад жыцця і не ўступалі ў шлюб. Сустракалася палігінія. На чале родаў стаялі правадыры. Значную ролю ў жыцці эякаў адыгрывалі шаманы.
Мова
[правіць | правіць зыходнік]У нашы дні эякская мова з'яўляецца мёртвай, аднак робяцца захады да яе адраджэння.
Зноскі
- ↑ Alaska Eyak Tribe
- ↑ Native Village of Eyak Архівавана 30 мая 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Eyak People
- Eyak Indian Culture and History
- Eyak Архівавана 7 лютага 2016.