Эрфурцкі ўніверсітэт
Эрфурцкі ўніверсітэт | |
---|---|
ням.: Universität Erfurt | |
Арыгінальная назва | ням.: Universität Erfurt |
Міжнародная назва | англ.: University of Erfurt |
Заснаваны | 1379 |
Год рэарганізацыі | 1994 |
Студэнты | 5 785[1][2], 9[2], 146[2], 366[2], 2 865[2], 3 461[2], 3 722[2], 3 844[2], 3 953[2], 4 072[2], 4 538[2], 4 676[2], 5 052[2], 5 483[2], 5 475[2], 5 598[2], 5 732[2], 5 711[2], 5 686[2], 5 715[2], 5 758[2], 5 928[2], 6 240[2], 6 052[2], 1 977[2], 1 986[2] і 2 005[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Эрфурт |
Сайт | uni-erfurt.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эрфурцкі ўніверсітэт (ням.: Universität Erfurt) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Эрфурт.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Першы Эрфурцкі ўніверсітэт быў заснаваны на падставе статуту Папы Клімента VII у 1379 годзе і ў наступным пацверджаным Папам Урбанам VI. Ён быў афіцыйна адкрыты на другім тыдні пасля Вялікадня 1392 года. Ён быў зачынены ў 1816 годзе і адноўлены ў 1994 годзе, праз тры гады пасля ўз'яднання Германіі. Таму ён прэтэндуе на званне як старэйшага, так і самага маладога ўніверсітэта Германіі.
Гэтая навучальная ўстанова ідэнтыфікуе сябе як рэфарматарскі ўніверсітэт, дзякуючы свайму самаму вядомаму выпускніку — Марціну Лютэру, пачынальніку Рэфармацыі, які вучыўся тут з 1501 па 1505 год. Сёння асноўная ўвага ў вучэльні надаецца міждысцыплінарнасці, інтэрнацыянальнасці і настаўніцтву.
Даследчая бібліятэка, у якой захоўваецца адна з найбуйнейшых у Германіі калекцый старажытных рукапісаў, з'яўляецца часткай універсітэта. Універсітэцкая бібліятэка таксама з'яўляецца захавальнікам фондаў "Bibliotheca Amploniana", калекцыі з амаль 1 000 сярэднявечных рукапісаў, сабраных навукоўцам Амплоніем Ратынгам дэ Берка (1363-1435), які быў рэктарам універсітэта.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт адукацыі
- Факультэт каталіцкай тэалогіі
- Філасофскі факультэт
- Факультэт кіравання
- Цэнтр перадавых культурных і сацыяльных даследаванняў Макса Вебера
- Эрфурцкая школа адукацыі
- Гоцкі даследчы цэнтр сацыяльных і культурных даследаванняў
- Школа дзяржаўнай палітыкі Вілі Бранта
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эрфурцкі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы