Энцыкліка
Энцы́кліка (ад лац.: [littera] encyclica, ад грэч. ενκυκλιος — акруговы) — асноўны папскі дакумент па тых ці іншых найважнейшых сацыяльна-палітычных, рэлігійных і маральных пытаннях, адрасаваны вернікам або біскупам ці архібіскупам асобнай краіны, і другі па важнасці пасля апостальскай канстытуцыі.[1]
Энцыкліка пішацца звычайна на латыні, часам на сучасных мовах, і завецца па двух ці трох першых словах тэксту. Над загалоўкам звычайна пішуцца тыя, каму дакумент адрасаваны (напр. «ad patriarchas, primates, archiepiscopos, episcopos aliosque locorum ordinarios» у энцыкліцы «Pascendi dominici gregis», у канцы — традыцыйнае пазначэнне даты, напр. «datum Romæ, apud Sanctum Petrum, die VIII Septembris MCMVII, Pontificatus Nostri anno quinto», там жа).
У Англіканскай Царкве энцыклікамі завуцца дакументы прымасаў, прычым некаторыя энцыклікі, як каталіцкія, так і англіканскія, могуць мець форму бул, напр. выдадзеная архібіскупам Кентэрберыйскім і архібіскупам Ёркскім «Apostolicæ Curæ», названая таксама «Sæpius officio», а напр. дакумент «Longinqua oceani» ад 5 студзеня 1895, адрасаваны Львом XIII архібіскупам і біскупам ЗША, энцыклікай не лічыцца, хоць адказвае яе форме.
У Праваслаўнай Царкве з энцыклікамі звярталіся епіскапы Александрыі, Антыёхіі і Канстанцінопаля, напрыклад, Афанасій Вялікі, а пазней патрыярхі. Яны адрасуюцца мясцовым епіскапам або ўсёй Праваслаўнай Царкве. У Рускай праваслаўнай царкве энцыклікі завуць акруговымі пасланнямі.
Энцыклікі апошніх пантыфікатаў
[правіць | правіць зыходнік]- Блажэнны Ян Павел II
- Redemptor Hominis (1979)
- Dives in Misericordia (1980)
- Laborem Exercens (1981)
- Slavorum Apostoli (1985)
- Dominum et Vivificantem (1986)
- Redemptoris Mater (1987)
- Sollicitudo Rei Socialis (1987)
- Redemptoris Missio (1990)
- Centesimus Annus (1991)
- Veritatis Splendor (1993)
- Evangelium Vitae (1995)
- Ut Unum Sint (1995)
- Fides et Ratio (1998)
- Ecclesia de Eucharistia (2003)
- Папа на спачынку Бенедыкт XVI
- Deus Caritas Est (2005)
- Spe Salvi (2007)
- Caritas in Veritate (2009)
- Францыск
- Lumen Fidei (2013)
Зноскі
- ↑ Новікаў 1987, с. 266.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энциклика // Карманный словарь атеиста / Ю. А. Бахныкин, М. С. Беленький, А. В. Белов и др.; Под. ред. М. П. Новикова. — 7-е изд. — М.: Политиздат, 1987. — С. 266. — 271 с. — 200 000 экз.