Эльбістан
Выгляд
Эльбістан
| ||||||||||||||||
Эльбістан (турэцк.: Elbistan) — горад і раён у правінцыі Кахраманмараш Турцыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У канцы бронзавага веку Эльбістан быў часткай царства Кіцуватна, затым гэтую тэрыторыю захапілі хеты пад кіраўніцтвам Супілуліума I. Калі ў X стагоддзі Хамданіды разбурылі Арабісос, то значэнне Эльбістана ўзрасло. Пасля гэтая тэрыторыя была пад уладай Візантыі, крыжакоў, дзяржавы Данішмендаў, Канійскага султаната, Антыёхіі. 15 красавіка 1277 года мамлюкі ў бітве ля Эльбістана разбілі манголаў, потым некаторы час Эльбістан быў сталіцай бейліка Зулкадар, перажыў нашэсце Тамерлана, пасля асмана-сефевідскіх войнаў увайшоў у склад Асманскай імперыі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эльбістан
- ↑ Geographic Names Server — 2018.