[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Усходне-Карэйскія горы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Усходне-Карэйскія горы
кар. 태백산맥
36°50′ пн. ш. 127°07′ у. д.HGЯO
Краіна
Плошча127 940 км²
Даўжыня607 км
Шырыня443 км
Найвышэйшая вяршыняЧырысан 
Найвышэйшы пункт1915 м [1] 
Усходне-Карэйскія горы (Паўднёвая Карэя)
Усходне-Карэйскія горы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Усходне-Карэйскія горы — горная сістэма на ўсходзе Карэйскага паўвострава. Уключае хрыбет Тэбэксан з гарамі Кымгансан, у яго паўночнай часткі, хрыбтамі Сабэк, Чхарон, Нарон, Кёнсан. Найбольшая вышыня 1915 м (гара Чырысан). Усходне-Карэйскія горы моцна раздзеленыя, прарэзаны глыбокімі цяснінамі. Паўночная частка гор (Тэбэксан і інш.) размешчана ў межах шчыта Кітайска-Карэйскай платформы, уяўляе сабой складаную сістэму глыбавых хрыбтоў, складзеных старажытнымі крышталічнымі пародамі. Паўднёвая частка пабудавана мезазойскімі структурамі, складзеная пераважна юрскімі і мелавымі вапнякамі, сланцамі, пясчанікамі. Клімат мусонны, на поўначы — умераны, на поўдні — субтрапічны. Лясная расліннасць прадстаўлена шыракалістымі лістападнымі лясамі на поўначы і вечназялёнымі на поўдні.

Зноскі