[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Т-34-85

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Т-34-85
Т-34-85 (ранніх выпускаў)
Т-34-85 (ранніх выпускаў)
Класіфікацыя сярэдні танк
Баявая маса, т 32,2
Кампанавальная схема класічная
Экіпаж, чал. 5
Гісторыя
Вытворца Krasnoye Sormovo Factory No. 112[d], Leningrad Voroshilov Factory[d], Уралвагонзавод[d], ЧКД, ЧССР[d] і Глівіцы
Гады вытворчасці 19431958
Гады эксплуатацыі з 1944
Колькасць выпушчаных, шт. больш за 35 000
Войны Вялікая Айчынная вайна
Асноўныя аператары  СССР
Габарыты
Даўжыня, мм 6100
Даўжыня з гарматай наперад, мм 8100
Шырыня, мм 3000
Вышыня, мм 2700
Дарожны прасвет, мм 400
Браніраванне
Тып брані стальная катаная гамагенная
Лоб корпуса (верх), мм/град. 45 / 60°
Лоб корпуса (ніз), мм/град. 45 / 60°
Борт корпуса (верх), мм/град. 45 / 40°
Борт корпуса (ніз), мм/град. 45 / 0°
Кармы корпуса (верх), мм/град. 45 / 48°
Кармы корпуса (ніз), мм/град. 45 / 45°
Дно корпуса, мм 20
Дах корпуса, мм 20
Лоб вежы, мм/град. 90
Маска гарматы, мм/град. 40
Борт вежы, мм/град. 75 / 20°
Карма вежы, мм/град. 52 / 10°
Дах вежы, мм 15—20
Узбраенне
Калібр і марка гарматы 85-мм ЗіС-С-53
Тып гарматы Наразная гармата
Даўжыня ствала, калібраў 54,6
Боекамплект гарматы 56—60
Вуглы ВН, град. −5…+22°
Вуглы ГН, град. 360 (ручны механізм павароту або электрамеханічны прывад)
Прыцэлы тэлескапічны шарнірны ТШ-16, перыскапічны ПТК-5, бакавы ўзровень.
Кулямёты 2 × 7,62-мм ДТ-29
Рухомасць
Тып рухавіка
Магутнасць рухавіка, к. с. 500
Хуткасць па шашы, км/г 55
Хуткасць па перасечанай мясцовасці, км/г 25
Запас ходу па шашы, км 250
Запас ходу па перасечанай мясцовасці, км 220
Удзельная магутнасць, к. с./т 15,6
Удзельны ціск на грунт, кг/гл2 0,83
Пераадольваемы ўздым, град. 30
Пераадольваемая сценка, м 0,75
Пераадольваемы роў, м 3,4
Пераадольваемы брод, м 1,3
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

T-34-85 — вайсковае пазначэнне апошняй мадыфікацыі савецкага сярэдняга танка Т-34 з гарматай калібра 85-мм. Прыняты на ўзбраенне РСЧА Пастановай ДКА № 5021 ад 23 студзеня 1944 г[1].

Спраектаваны на базе серыйнага танка Т-34 узору 1942 года. Устаноўка 85-мм гарматы і канструктыўныя дапрацоўкі значна падвысілі баявую эфектыўнасць танка Т-34-85 у параўнанні з Т-34-76.

Новая вежа павялічанага аб'ёму з узмоцненай бранявой абаронай канструктыўна аналагічная вежы вопытнага танка Т-43. Павышана агульная абароненасць экіпажа (5 чалавек), палепшаны ўмовы функцыянальнага ўзаемадзеяння членаў экіпажа. Паказчыкі рухомасці (быстраходнасць, манеўранасць і праходнасць) танка Т-34-85 з прычыны павелічэння яго баявой масы знізіліся нязначна.

Вясной-летам 1944 года прайшлі выпрабаванні стабілізатара 85-мм танкавай гарматы ў вертыкальнай плоскасці. Гэты стабілізатар быў распрацаваны спецыяльным канструктарскім бюро Наркамата суднабудавання пад кіраўніцтвам А. Атаўмьяна па тэме «Таран». Асаблівасцямі яго канструкцыі было тое, што, уласна, гіраскоп, раскручваемы трохфазным асінхронным рухавіком, не размяшчаўся на гармаце, але кіраваў ланцугамі сілкавання помпы гідраўлічнага прывада сілавой часткі. Для сілкавання гіраскопа ў танку ўсталёўваўся пераўтваральнік пастаяннага току ГКЗ-Т на аснове электрарухавіка пастаяннага току 24 У і генератара трохфазнай сеткі напругай 60 У і частатой 275 Гц. Спажываемая магутнасць стабілізатара складала 550 Вт, час запуску — 4, 5 хв. Першыя выпрабаванні макетнага ўзору адбыліся ў сакавіку-красавіку 1944 года ў Кубінцы.

З 1944 года Т-34-85 з'яўляўся асноўным танкам РСЧА ў Вялікай Айчыннай вайне.

Пры нязначна узрослай, дзякуючы вежы, агульнай бронеахове, (у параўнанні з танкам Т-34-76), але недастатковай, у параўнанні з цяжкімі танкамі праціўніка, танк Т-34-85 практычна не страціў ранейшай рухомасці і манеўранасці — галоўнай перавагі сярэдняга танка ў паядынках з танкамі «Тыгр» і «Пантэра». Як баявая машына танк Т-34-85 з'явіўся класічным прыкладам спалучэння канструктыўна-тэхналагічных рашэнняў, якія ў сваёй сукупнасці забяспечылі найлепшую адпаведнасць тактыка-тэхнічным патрабаванням, што прад'яўляюцца да «крэйсерскага» танка ў «Пераломны перыяд» Другой сусветнай вайны.

Т-34-85 вырабляўся ў СССР з студзеня 1944 года па 1950 год да пачатку масавай вытворчасці Т-54[2]. Па ліцэнзіі СССР 3185 танкаў гэтага тыпу было выраблена ў Чэхаславакіі ў 19521958 гадах і 1980 танкаў — у Польшчы, у 19531955 гадах. Усяго танкаў Т-34-85 (з улікам вырабленых у ЧССР і ПНР) было выпушчана амаль 30,5 тысячы адзінак, а з улікам раней выпушчаных Т-34-76 агульны выпуск склаў крыху больш за 65,8 тысячы адзінак. Гэта дазваляе сцвярджаць, што танк Т-34 з'яўляўся самым масавым танкам у свеце[3].

Пасля вайны Т-34-85 склаў аснову танкавых войскаў Савецкай арміі аж да сярэдзіны 1950-х гадоў, да масавага паступлення ў танкавыя войскі Савецкай Арміі найноўшых сярэдніх танкаў Т-54. Афіцыйна Т-34-85 быў зняты з узбраення Расійскай Федэрацыі ў 1993 годзе.

Пасля вайны Т-34-85 у значных колькасцях пастаўляліся ў дзяржавы Еўропы і Азіі, дзе выкарыстоўваліся ва ўзброеных канфліктах, уключаючы Карэйскую і Шасцідзённую войны і шэраг іншых. Па стану на 2010 год, Т-34-85 складаўся на ўзбраенні шэрагу краін[4].

Зноскі

  1. М. Барятинский Танк Великой Победы(руск.) // Моделист-Конструктор : часопіс. — 2016. — Т. 23450. — № 5. — С. 35.
  2. М. Барятинский. Средний танк Т-34-85. — М.: Бронеколлекция, выпуск № 4, 1999, стр 9
  3. М. Барятинский. Средний танк Т-34-85. — М.: Бронеколлекция, выпуск № 4, 1999, стр 12
  4. The Military Balance 2007 / C. Langton. — London: Routlege / The International Institute for Strategic Studies, 2007. — 450 p. — ISBN 1-85743-437-4.
  • В. М. Селивохин. «Танк». (Издание 2-е переработанное и дополненное). Военное Издательство Министерства обороны СССР. Москва. 1962 г.
  • М. Барятинский. Статья: «Танк Великой Победы». Журнал: «Моделист-Конструктор» № 5. 2002 г.
  • И. Шмелёв. Монография: «Танк Т-34». Журнал: «Техника и Вооружение». № 11÷12. 1998 г.
  • М. Барятинский. Средний танк Т-34-85. Оценка машины. "Бронеколлекция 1999 г. № 4.
Артыкулы
Відэа