[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Тэтуан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Тэтуан
араб. تطوان ‎‎
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Раён
Каардынаты
Вышыня цэнтра
205 м
Насельніцтва
320539 чалавек
Часавы пояс
Паштовы індэкс
93000
Афіцыйны сайт
Тэтуан на карце Марока
Тэтуан (Марока)
Тэтуан

Тэтуан (араб. تطوان ‎‎ літар. «вока» або «крыніца, фантан»; фр.: Tétouan; ісп.: Tetuán) — горад на поўначы Марока ў берберскім племянным рэгіёне Рыф. У 19121956 гг. Тэтуан — сталіца пратэктарата Іспанскае Марока. Цяпер проста раённы цэнтр правінцыі Тэтуан у складзе вобласці Танжэр-Тэтуан. Насельніцтва — 320 тыс. чал.

Тэтуан размешчаны недалёка ад берага Міжземнага мора ў некалькіх кіламетрах ад Гібралтарскага праліва, у 40 км на ўсход ад Танжэра, некалі важнага цэнтра еўрапейскай прысутнасці ў Магрыбе.

Напачатку XX стагоддзя насельніцтва горада было каля 25 тыс. чалавек, з якіх палова былі яўрэі, каля 40 % — мусульмане (галоўным чынам берберы, але таксама і арабы) і каля 10 % — іспанскія каланісты. Горад меў двухмоўны іспана-арабскі характар, захоўваючы пры гэтым у цэлым азіяцкі ўклад жыцця. Пасля незалежнасці яўрэі і хрысціяне ў большасці сваёй эмігравалі. З-за замкнутасці мусульманак, нешматлікія мясцовыя іспанскія каланісты і ваенныя ўступалі ў сувязі з яўрэйскімі жанчынамі. Характэрна, што большасць мусульман у іспанскім рэгіёне Марока складалі не арабы, а берберы племя Рыф. У той час вельмі шматлікія былі і яўрэі, галоўным чынам нашчадкі маранаў, высланых з Іспаніі пасля заканчэння Рэканкісты. Многія яўрэі перайшлі з часам у іслам. Афіцыйная мова ў сучасным горадзе з насельніцтвам 325 тысяч — арабская, распаўсюджана таксама французская і іспанская мовы. У шматлікіх месцах старога горада захаваліся двухмоўныя іспана-арабскія знакі. Асцерагаючыся аўтаномных памкненняў у Паўночным Марока, цэнтральная ўлада рабіла ўсё магчымае для выцяснення іспанскай мовы ў посткаланіяльны перыяд і замену яе на арабскай і французскай мовамі. У наш час моладзь па-іспанску практычна не гаворыць, хоць старэйшае пакаленне валодае вельмі добра. У апошні час Іспанія адкрыла ў горадзе шэраг цэнтраў па вывучэнні іспанскай мовы, каб падрыхтаваць гастарбайтараў-мараканцаў да працы ў Іспаніі.

Першае паселішча ў раёна горада было заснавана ў III стагоддзі да н.э. старажытнымі маўрамі і звалася Тамуд. Раскопкі на месцы горада паказалі пазнейшую прысутнасць у ім фінікійцаў (Карфаген) і рымлян (Рымская імперыя). Каля 1305 г. паўразбураныя разваліны старога горада давёў да ладу султан Абу Табіт з дынастыі Марынідаў. Па меры завяршэння Рэканкісты, еўрапейцы надаюць усю большую ўвагу краінам Магрыба, Міжземнаморскае ўзбярэжжа якіх атрымала ліхую славу па імі Варварскі бераг піратаў, якіх падтрымлівала Асманская імперыя. Тэтуан ператвараецца ў базу для нападу на бліжэйшы іспанскі г. Сеўта. Каля 1400 г. Тэтуан быў упершыню разбураны Кастыліяй. Рэканкіста завяршылася ў 1492 г. падзеннем г. Гранада. Неўзабаве пасля гэтага большасць марыскаў і маранаў былі высланы з Іспаніі. Бежанцы і пасяленцы з Пірэнейскага паўвострава запоўнілі горад Тэтуан.

Іспанскі Тэтуан

[правіць | правіць зыходнік]
Урадавы палац у Тэтуане

З часам горад набыў славу пірацкага паселішча. 4 лютага 1860 г. іспанскі правадыр Уга О'Донел штурмам узяў горад і атрымаў тытул графа тэтуанскага. Новы іспанскі ўрад прыняўся добраўпарадкоўваць горад на еўрапейскі лад. Але поспех быў нядоўгім, ужо 2 мая 1862 г. мусульмане падымаюць мяцеж, выганяюць іспанцаў і вяртаюць гораду традыцыйны выгляд. Толькі ў 1912 Фескі мірны дагавор перадае горад Іспаніі. У 1913 г. горад вызначаны як сталіца ўсяго Іспанскага Марока і захоўваў гэты статус да 1956 г. У гады іспанскай улады горад быў таксама цэнтрам усіх яўрэяў Марока. Пасля 1956 яўрэі эмігруюць у Ізраіль, ЗША, Канаду, Францыю (Гл. яўрэйскі зыход з арабскіх краін).

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]