[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Тэронэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тэронэ (італ.: terronе) – мянушка, які існуе ў культуры Італіі, і азначае жыхароў поўдня краіны. Слова мае старажытнае паходжанне і сустракаецца ў пісьмовых крыніцах з 17 ст.

Існуюць некалькі тлумачэнняў паходжання слова, у самым распаўсюджаным з іх лічыцца, што слова ўзнікла ад спалучэння, адпаведна, пачатку і канца двух словаў: terre(moto) e (meridi)one (земляроб поўдня). Паводле іншых меркаванняў, паходжанне слова выводзіцца ад выразаў земляроб, чорны як зямля (terra - зямля), той, хто належыць зямлі, той, хто есць зямлю, той, у каго скура чорная, як зямля. Іншымі падобнымі італьянскімі словамі з’яўляюцца villano (вільяна), contadino (кантадзіна), burino (бурына) і cafone (кафоне). Прыблізным беларускім адпаведнікамі можна лічыць гутарковыя калгаснік або вясковец.

Слова тэронэ мае шмат асаблівасцяў у розных італьянскіх дыялектах, напрыклад terroni, terún, terù, terón, teròch, tarón, tarún альбо teróne. Лічыцца, што прычынай узнікнення слова былі прыкметная розніца ў развіцці эканоміцы і культуры поўначы і поўдні Італіі.