[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Тытулярны біскуп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тытулярны біскуп (лац.: episcopus titularis in partibus infidelium — «тытулярны біскуп у краіне няверных» ці проста in partibus) — словы гэтыя дадаюцца да тытула тых каталіцкіх біскупаў, якія маюць біскупскі сан без адпаведнай яму юрысдыкцыі і звычайна з'яўляюцца вікарнымі біскупамі, апостальскімі вікарыямі ці прэлатамі ў ваенных ардынарыятах.

Папскія нунцыі таксама заўсёды бываюць архібіскупамі in partibus. Біскупаў in partibus завуцца тытулярнымі біскупамі (episcopi titulares). Звычай прызначаць біскупаў на неіснуючыя кафедры мае ў аснове сваёй той прынцып, што аднойчы ўзніклая царкоўная кафедра юрыдычна не спыняе сваё існаванне, хоць для біскупа і немагчыма фактычна заняць яе. Папа такімі прызначэннямі як бы ахоўвае свае правы на колішнія епархіі.

У Праваслаўнай Царкве тытулярны епіскап — гэта епіскап, які не мае епархіі (не кіруе), і дапамагае епархіяльнаму архірэю. Тытулярны епіскап адрозніваецца ад вікарнага. Вікарый носіць тытул рэальнага горада ў межах епархіі, біскупу якой ён падпарадкаваны, і перыядычна можа (і павінен) ажыццяўляць там набажэнствы, тады як тытулярны носіць гістарычны тытул горада, які ці ўжо не існуе, ці знаходзіцца на неправаслаўных тэрыторыях, куды гэты біскуп не можа патрапіць. Часам гэтыя два тэрміны ўжываюць як сінонімы.