Ту-116
Ту-116 | |
---|---|
Тып | паветранае судна |
Вытворца | OKB[d] |
Першы палёт | 1957 |
Эксплуатанты | Ваенна-паветраныя сілы СССР |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ту-116 (Ту-114Д), «Праект 116» — пасажырскі варыянт серыйнага бамбардзіроўшчыка Ту-95М для міжкантынентальных палётаў прадстаўнікоў вышэйшага кіраўніцтва СССР, літара «Д» азначае «дыпламатычны», а не «далёкі», як раней публікавалася ў літаратуры.
У Ту-116 было пераабсталявана два бамбавікі Ту-95М, на выпадак магчымай затрымкі ў тэрмінах даводкі авіялайнера Ту-114. Самалёт пераабсталёваўся наступным чынам — цалкам дэмантаваліся ўсе вузлы і агрэгаты ўзбраення, у цэнтраплане манціравалася герметычная пасажырская кабіна з двух адсекаў з ілюмінатарамі. Адсек для першых асоб дзяржавы разлічваўся на трох персон, другі салон — на 20 чалавек. Таксама меліся кухня, прыбіральня, службовае памяшканне для аховы. У задняй частцы дна гермакабіны меўся уваходны трап. Экіпаж самалёта складаўся з двух пілотаў, бортінжынера, бортрадыста, штурмана-навігатара і штурмана-лоцмана (пры міжнародных пералётах). У пасажырскай кабіне былі два бортправаднікі і штурман, для інфармавання вышэйшых персон аб параметрах палёту і іншай спецыяльнай інфармацыяй, якая патрабуе авіяцыйнай адукацыі. За кабінай экіпажа абсталявалі адсек з дадатковымі маслабакамі для рухавікоў і гідрасістэмы самалёта. У хваставой частцы фюзеляжа быў усталяваны кантэйнер з парашутам, прызначаным для экстранага зніжэння. Для выратавання людзей пры прывадненні, на самалёце былі ўсталяваныя дзве аварыйныя надзіманыя лодкі ЛАС-5 і тры надзіманыя плыты. Абодва самалёты мелі грамадзянскую афарбоўку і рэгістрацыйныя нумары «Аэрафлота». Пабудаваны два экзэмпляры (№ 7801 і № 7802). Мадыфікацыя Ту-114 з такой жа назвай Ту-114Д да самалёта Ту-116 не мае дачынення і яе індэкс з’яўляецца супадзеннем.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Для паляпшэння артыкула пажадана |