З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Суцэльнагаловыя, злітначарапныя (Holocephali) — падклас храстковых рыб.
Вядомы з позняга дэвону, разнастайнасць істотна скарацілася пасля пермскага перыяду.
Даўжыня ад некалькіх сантыметраў да 2 м. Шкілет храстковы, часткова ўмацаваны за кошт абвапнавання. Паднябенны квадратны храсток зліты з чэрапам. Скурнаая накрыўка прыкрывае 4 шчэлепныя шчыліны, утвараючы адну шчэлепную адтуліну; маецца 5 шчэлепных дуг. Зубы (без эмалі) у выглядзе некалькіх жавальных пласцін. Скура голая; у выкапнёвых форм на целе могуць быць зубчыкі і пласцінкі.
Сэрца з артэрыяльным конусам. Пырскальца, страўнік, клаака і плавальны пузыр адсутнічаюць. Маюцца асобныя анальная і мочапалавая адтуліны.
Выдзяляюць 2 надатрады. Да Paraselachimorpha адносіцца 6 вымерлых атрадаў, да Holocephalimorpha — 7 атрадаў, з якіх да сучасных відаў належаць рыбы атрада хімерападобных.
- Nelson J. S., Grande T. C., Wilson M. V. H. Fishes of the World. — 5th ed. — Hoboken: John Wiley & Sons, 2016. — 752 p. — ISBN 978-1-118-34233-6.