Суфганія
Суфганія | |
---|---|
| |
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
ізраільская кухня[d] | |
Краіна паходжання | |
Роднасныя стравы | |
Падобныя | Krapfen[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Суфганія́ (іўр.: סופגניה, мн.л. סופגניות суфганіёт) — пончыкі, якія ў Ізраілі прынята есці на яўрэйскае свята Ханука. Аналагічна бульбяным дранікам (латкес) у ашкеназскай традыцыі, суфганія з’яўляецца традыцыйнай ханукальнай стравай у некаторых сефардскіх супольнасцях (і называецца бурміэлас ).
Корань слова «суфганія» на іўрыце — сфог, іўр.: ספוג, «губка»[1] — паказвае на мяккае і порыстае цеста пончыка. Сімвалічнае значэнне суфганіі на Хануку — страва, якая гатуецца з вялікай колькасцю алею, бо Ханука прысвечана таму, як аднадзённага запасу алею хапіла на восем дзён.
Суфганія абсмажваецца ў алеі, пасля чаго ўнутр цеста ўводзіцца жэле або павідла, і гатовая страва пакрываецца цукровай ці шакаладнай глазурай[2].
Згодна з найбуйнейшай ізраільскай пякарняй Angel Bakeries, на працягу васьмі дзён Ханукі яны смажаць больш за 250 000 суфганіёт кожны дзень[3].
Зноскі
- ↑ The New Even Shoshan Dictionary. Vol. II. p. 932.
- ↑ Roden, Claudia (1996). The Book of Jewish Food: An Odyssey from Samarkand to New York. New York: Alfred A. Knopf.
- ↑ Mietkiewicz, Mark. Sufganiyot(недаступная спасылка). Food-Lists.com (20 снежня 2003). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2010. Праверана 6 красавіка 2010.