Спаржа[3][4], аспарагус[4] (Aspáragus) — род раслін сямейства Спаржавыя (Asparagaceae). Вядома да 100 (каля 300[4]) відаў, рассеяных па ўсім свеце, пераважна ў сухім клімаце. Найбольш распаўсюджаны від Спаржа лекавая (Asparagus officinalis).
Адны віды спаржы — травы, іншыя — паўкусты, якія развіваюць падземнае карэнішча і надземнае больш ці менш галінастае сцябло вышынёй 50—300[4] см, у шматлікіх відаў паўзучае. Відазмененыя парасткі (кладодыі) іголкападобныя або вузкалінейныя, адзіночныя або ў пучках. Лісце відазменена ў лускавінкі. Кветкі раздзельнаполыя, дробныя, жаўтавата-зялёнага колеру. Плод — чырвоная ягада.