[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Солчыца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Солчыца
Характарыстыка
Даўжыня 22 км
Басейн 118 км²
Расход вады 0,87 м³/с
Вадацёк
Вусце р. Шальча
Размяшчэнне
Водная сістэма Солча → Мерачанка → Нёман → Балтыйскае мора

Краіны Сцяг Беларусі Беларусь, Сцяг Літвы Літва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Солчыца (літ.: Šalčykščia) — рака ў Беларусі і Літве, левы прыток Шальчы (басейн Мяркіса).

Даўжыня 22 км (з іх у Літве 8 км), плошча басейна 118 км² (у Літве 69 км²). Пачынаецца за 9 км на ўсход ад Эйшышкіса, на беларуска-літоўскай мяжы. Цячэ на паўночны ўсход; на працягу 12,8 км рака працякае па мяжы дзвюх краін. Упадае ў Шальчу (Солчу) на тэрыторыі Літвы. На рацэ дзве сажалкі (плошчай 53 і 15 га)[1].