Согне-фіёрд
Выгляд
Согне-фіёрд (Sognefjorden) — заліў Паўночнага мора каля паўднёва-заходніх берагоў Скандынаўскага п-ва, у Нарвегіі; адзін з найбольшых фіёрдаў Еўропы.
Даўжыня 204 км, шырыня да 6 км, глыбіня да 1208 м. Берагі вышынёй да 1500 м, стромкія, скалістыя. Утварае бакавыя адгалінаванні, у некаторых з іх апускаюцца ледавікі. Прылівы паўсутачныя (1,5 м).
Парты: Хёянгер, Лейкангер.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Согне-фіёрд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 75. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Согне-фіёрд на Вікісховішчы |