Савона
| ||||||||||||||||||||||||
Саво́на (італ.: Savona) — найбуйнейшы горад Лігурыі на захад ад Генуі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі, порт на Міжземным моры.
Паселішча, якое насіла імя «Сава», існавала ўжо ў сярэдзіне бронзавага веку. Знаходзілася яно на ўзвышшы Прыамар каля вусця горнага патоку, названага Левіянола. У часы Другой пунічнай вайны карфагенянамі быў умацаваны старажытны лігурыйскі цэнтр Сабацы як альтэрнатыва «рымскай» Генуі. Каля 180 г. да н.э. Рыму ўдалося падпарадкаваць горад. Але і ў рымскую эпоху Савона старалася выцесніць Геную з ролі асноўнага порта Лігурыі.
У 639 годзе горад быў разбураны нашэсцем лангабардаў. З сярэдзіны X стагоддзя па 1191 год ён служыў сталіцай маркграфаў Алерамічы, якія пазней кіравалі Салуца і Манфератам. У XIII стагоддзі — самастойная камуна ў саюзе з Генуяй.
Зноскі
- ↑ а б Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011 — ISTAT. Праверана 16 сакавіка 2019.
- ↑ https://demo.istat.it/?l=it