[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Сад Фін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Сад Фін
33°56′47″ пн. ш. 51°22′21″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль Сефевідская архітэктура[d][3][4], архітэктура Зендаў[d][4] і Каджарская архітэктура[d][3][4]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Кушак рзмешчаны ў цэнтральнай частцы сада.
Дэталь столі Кушак.

Сад Фін (перс.: باغ فین) — назва старажытнага сада, які знаходзіцца за 9 км ад цэнтра іранскага горада Кашан, у канцы вуліцы Амір-Кабір. У параўнанні з іншымі шматлікімі іранскімі садамі Сад Фін арашаецца вельмі вялікай колькасцю вады[5]. Плошча сада складае 23 тысячы квадратных метраў.

У гісторыі Ірана сад вядомы тым, што ў лазні Фін, якая знаходзіцца на яго тэрыторыі, у 1852 годзе па загаду Насер ад-Дзін Шаха быў забіты яго візир Амір-Кабір.

Сад Фін 7 снежня 1935 года пад нумарам 238 быў унесены ў Спіс нацыянальных помнікаў Ірана. А ў 2012 годзе — у Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА[6].

Малюнак Паскаля Коста

Паводле некаторых звестак сад з'явіўся яшчэ ў час, калі Ірана знаходзіўся ў складзе дзяржавы Ільханаў (Хулагуідаў) (1256—1343) на месцы падземнай крыніцы Фін[7]. Паводле ўжо гістарычных крыніц, у 1573 годзе сур'ёзную шкоду саду нанёс моцны землятрус[8]. А у перыяд уладарства дынастыі Сефевідаў (XVI—XVIII стагоддзі) пачалося будаўніцтва асноўных будынкаў і помнікаў на тэрыторыі Сада Фін. Праект будаўніцтва сада па загадзе шаха Абаса I Вялікага (1587—1629)[9] распрацаваў выдатны матэматык і астраном таго часу Гіяс Алдзін Джамшыд Кашані, і ў 1591 годзе па гэтым праекце ўзведзены першыя будынкі ў садзе. План сада таксама вывучаў і вялікі іранскі вучоны Шэйх Бахаі.

Будаўніцтва і добраўпарадкаванне саду вялося і далей і дасягнула свайго піку ва уладарства шаха Абаса II (1633—1666). У гэты перыяд былі ўзведзены будынкі цэнтральнага ўваходу, палац Сефевідаў і адзін з будынкаў лазні. Вядома, што шах Салейман Сефі з дынастыі Сефевідаў змяніў назву крыніцы Фін, якая цячэ ў гэтым месцы на крыніцу Салейманіе.

З канца праўлення дынастыі Сефевідаў да перыяду праўлення дынастыі Зендаў саду не ўдзялялі ўвагі. У час праўлення Керым-хана Зенда (1705—1779), у час якога адбылося некалькі землятрусаў запар, сад і яго будынкі падвергліся рэканструкцыі і быў узведзены новы будынак[10].

У час праўлення Фатх Флі Шаха (1797—1837) з дынастыі Каджараў была дададзена большая частка будынкаў. Але пасля смерці Фатх Алі Шаха праца па добраўпарадкаванні сада была спынена і без неабходнага догляду сад прыйшоў у заняпад[11]. Асобныя дрэвы і расліны ў ім загінулі.

У перыяд праўлення дынастыі Пехлеві былі ўзведзены будынкі Нацыянальнага кашанскага музея і бібліятэкі. Таксама з 1956 года была праведзена рэканструкцыя іншых будынкаў[7].

Архітэктура сада

[правіць | правіць зыходнік]

Сад Фін з'яўляецца наглядным прыкладам старажытных Іранскіх садоў. Элементамі архітэктурнага ансамбля сада з'яўляюцца таксама вада і дрэвы, якія дапаўняюць будынкі. Нягледзячы на старажытнасць, ён з'яўляецца добра распрацаваным культурным ландшафтам, які складаецца з наступных элементаў:

У планіроўцы сада вада з'яўляецца ключавым элементам. Яна напаўняе басейны (басейн перад палацам Сефевідаў і інш.), цячэ ў ручаях, бруіцца ў фантанах.

У садзе растуць 579 кіпарысаў і 11 платанаў[12]. Узрост дрэў — ад 100 да 470 гадоў. На жаль, за апошнія гады і асабліва пасля засухі 2007 года, шмат якія дрэвы захварэлі і загінулі.

У першапачатковым плане будаўніцтва сада асаблівая ўвага надавалася сіметрыі. Але з цягам часу пасля праўлення дынастыі Сефевідаў, у будаўніцтве адбываецца адхіленне ад восей сіметрыі.

У цэнтры сада размешчаны палац Сефевідаў. Малое памяшканне лазні і іншыя будынкі, якія належаць таксама часу праўлення Сефевідаў, размешчаны па таму ж прынцыпу. А палац Каджараў з прыгожымі карцінамі на столі і сценах размешчаны ўжо за межамі восі сіметрыі.

Цяпер шмат якія будынкі сада выкарыстоўваюцца як рэстараны (чайханы). Нацыянальны музей Кашана, размешчаны ў гэтым садзе, быў закрыты ў 2006 годзе і аднавіў працу ў 2010[13]. Наведвальнікі могуць прайсці ва ўсе часткі сада[14].

Зноскі

  1. Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
  2. а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  3. а б https://iranicaonline.org/articles/bag-e-fin
  4. а б в https://whc.unesco.org/uploads/nominations/1372.pdf
  5. Rafie Hamidpour. «Fin Garden». در Land of Lion, Land of Sun. چاپ اول. بلومینگتون؛ ایندیانا، ایالات متحده آمریکا: Author House، ۲۰۱۰. ۵۱. شابک
  6. [1]
  7. а б سارا تریوه. بررسی تاریخی و کالبدی باغ فین. . نشریه تخصصی معماری منظر چهارم، ش. ۶۷ (۱۵ خرداد ۱۳۸۹)
  8. http://tourism.isfahancht.ir/Isfahan_Virtual_Tour/Fa/Fa_index.php?f=1017%20Fin%20Garden Архівавана 4 жніўня 2017.
  9. Holly Kerr Forsyth. «LESSONS IN GARDEN HISTORY». Gardens of Eden: Among the World’s Most Beautiful Gardens. ۸۷
  10. سارا تریوه. بررسی تاریخی و کالبدی باغ فین. . نشریه تخصصی معماری منظر چهارم، ش. ۶۷ (۱۵ خرداد ۱۳۸۹).
  11. http://jamejamonline.ir/Online/670726208765493227/باغ-فين؛-قرباني-رفتار-غيرکارشناسانه
  12. سارا تریوه. بررسی تاریخی و کالبدی باغ فین. . نشریه تخصصی معماری منظر چهارم، ش. ۶۸ (۱ تیر ۱۳۸۹)
  13. http://www.farsnews.ir/newstext.php?nn=8911171111 Архівавана 4 жніўня 2017.
  14. http://afarineshdaily.ir/afarinesh/News.aspx?NID=18809 Архівавана 23 кастрычніка 2017.