Сеткавая тапалогія
Выгляд
Сеткавая тапалогія (ад грэч. τόπος, месца) — спосаб апісання канфігурацыі сеткі, схема размяшчэння і злучэння сеткавых прылад.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Функцыянальная
[правіць | правіць зыходнік]Сеткавая тапалогія можа быць:
- Фізічная — апісвае рэчаіснае размяшчэнне і сувязі паміж вузламі сеткі;
- Лагічная — апісвае праходжанне сігнала у межах фізічнай тапалогіі;
- Інфармацыйная — апісвае кірункі струменяў інфармацыі, якія перадаюцца праз сетку;
- Кіраванне абменам — апісвае прынцып перадачы права на карыстанне сеткай.
Геаметрычная
[правіць | правіць зыходнік]Існуе мноства спосабаў злучэння сеткавых прылад. Вызначаюць 3 базавыя тапалогіі:
І дадатковыя:
- Падвойнае кальцо;
- Ячэістая;
- Рашотка;
- Дрэва;
- Fat Tree;
- Сняжынка;
- Паўназвязная.
Дадатковыя спосабы з’яўляюцца камбінацыямі базавых. У агульным выпадку, такія тапалогіі завуцца змешанымі (ці гібрыднымі), але некаторыя з іх маюць уласныя назвы (напрыклад, «Дрэва»).