[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Серыфас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Серыфас
грэч. Σέριφος
Знешні выгляд
Знешні выгляд
Характарыстыкі
Плошча75,2 км²
Насельніцтва1 420 чал.
Шчыльнасць насельніцтва18,88 чал./км²
Размяшчэнне
37°09′ пн. ш. 24°29′ у. д.HGЯO
АкваторыяЭгейскае мора
Краіна
Серыфас (Грэцыя)
Серыфас
Серыфас
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Серы́фас (грэч. Σέριφος) — адзін з Кікладскіх астравоў на поўдні Эгейскага мора. Уваходзіць у склад Грэцыі. Агульная плошча - 75,2 км². Насельніцтва (2011 г.) - 1420 чал.

Востраў Серыфас знаходзіцца на захадзе Кікладскага архіпелага ў 110 км на паўднёвы ўсход ад Афінаў, сталіцы Грэцыі. Даўжыня з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад — 12,96 км. Найбольшая шырыня — 10,5 км. Найвышэйшы пункт — 582 м.

Паўночная частка вострава складзена пераважна з граніту. Паўднёвая — асадкавымі горнымі пародамі. Тут сустракаюцца радовішчы гематыту, магнетыту, меднай руды, малахіту. У мінулым здабывалі золата, срэбра і іншыя мінералы. У нашы дні радовішчы спустошаны ў выніку доўгатэрміновай здабычы. На Серыфасе маецца 12 пляжаў.

Ужо ў антычнасці востраў Серыфас быў знакаміты радовішчамі гематыту, медзі і малахіту. Медныя і залатыя рудні на паўднёвым захадзе вострава былі вядомы мінойцам, фінікійцам і мікенцам. З 1 тысячагоддзі да н. э. важнай з'яўлялася здабыча жалеза і паўкаштоўных камянёў. На руднях ужывалі працу рабоў. Згодна старажытнагрэчаскім міфам, пасля выгнання з Аргаліды на Серыфасе жылі Даная і яе сын Персей.

У V ст. да н. э. востраў быў фактычна падпарадкаваны Афінамі. У 146 г. да н. э. Серыфас заваявалі рымляне. Аднак нават у складзе старажытнарымскай дзяржавы астравіцяне мелі пэўную аўтаномію. У сярэднявеччы ён належаў візантыйцам і венецыянцам. У 1537 г. быў далучаны да Асманскай імперыі. У 1830 г. — да Грэцыі.

У 1870 г. была ўзноўлена здабыча карысных выкапняў. Гэта выклікала эканамічны бум. Аднак цяжкія ўмовы працы прывялі да забастовак рабочых. У 1916 г. адбыліся сутычкі з паліцыяй, якія скончыліся чалавечымі ахвярамі. Забастоўшчыкі захапілі рудні і запыталі абароны з боку Францыі. У 1963 г. здабыча карысных выкапняў была спынена. Мясцовыя законы забараняюць вываз мінералаў з вострава.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйна востраў Серыфас утварае адзіны муніцыпалітэт, у склад якога ўваходзяць 19 населеных пунктаў. Працуе порт са сталай паромнай пераправай. Аснова эканомікітурызм. Наведвальнікаў прыцягваюць рэшткі антычнай спадчыны, пакінутыя рудні, адпачынак на моры. Мясцовыя жыхары славутыя сваёй адметнай кухняйнутавым супам, сырам, салёнай ялавічынай і інш.