З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэмезы[1] (Remizidae) — падсямейства птушак сямейства сініцавых. У сямействе 5 родаў і 13 відаў.
Рэмезы — гэта маленькія, падобныя да сініц птушкі даўжынёй ад 7,5 да 11 см. У параўнанні з сініцамі ў іх больш тонкія, меншыя па памеры дзюбы. У іх таксама кароткія, круглявыя крылы і кароткія хвасты.
Ремезы распаўсюджаныя ў Еўразіі, Афрыцы і Паўночнай Амерыцы. У той час як род Remiz распаўсюджаны ад Партугаліі і паўночнага Марока да Японіі, самы вялікі род — Anthoscopus жыве на поўдзень ад Сахары да Паўднёвай Афрыкі. Монатыпны род Auriparus жыве ў Мексіцы і на паўднёвым захадзе ЗША. Еўразійскія віды — гэта ў асноўным пералётныя птушкі, афрыканскія і амерыканскія віды — гэта аседлыя птушкі. Большасць відаў аддаюць перавагу адкрытым мясцовасцям з адзінокімі дрэвамі і кустамі, некалькі відаў жывуць у пустынях, багністых мясцовасцях або лясах.
На Беларусі рэмез звычайны сустракаецца ў пойме ракі Прыпяць. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Зноскі
- ↑ Рэмезы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.10-11