[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Рыгор Аляксандравіч Маргуліс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Аляксандравіч Маргуліс
руск.: Григо́рий Алекса́ндрович Маргу́лис
Дата нараджэння 24 лютага 1946(1946-02-24)[1] (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера група Лі, алгебра і матэматыка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Якаў Сінай
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыгор Аляксандравіч Маргуліс (нар. 24 лютага 1946, Масква) — рускі і амерыканскі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук, навуковы супрацоўнік Інстытута праблем перадачы інфармацыі імя А. А. Харкевіча РАН, прафесар Ельскага ўніверсітэта (ЗША).

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт у 1967 годзе. Пачаў навуковую працу пад кіраўніцтвам Я. Р. Сіная па эргадычнай тэорыі  (укр.). У далейшым інтарэсы зрушыліся ў галіну тэорыі груп Лі (тэорыя рашотак  (укр.) у паўпрастых групах Лі), якую ён здолеў прымяніць у той жа эргадычнай тэорыі, тэорыі прадстаўлення груп  (укр.), тэорыі лікаў, камбінаторыцы і тэорыі меры. Маюць значэнне работы па тэорыі інфармацыі. Залаты медаль і прэмія Дж. Філдса (1978), на цырымоніі ўручэння не прысутнічаў, таму што яму было адмоўлена ў выязной візе.

У 1979 годзе ён наведаў Бон і з гэтага часу атрымаў магчымасць свабоднага выезду за мяжу, але працягваў працаваць навуковым супрацоўнікам у Маскве ў Інстытуце праблем перадачы інфармацыі РАН. У 1991 годзе Р. А. Маргуліс быў запрошаны на сталую працу ў ЗША ў Ельскі ўніверсітэт.

У 2005 годзе ён стаў лаўрэатам прэміі Вольфа за шэраг сваіх работ па матэматыцы.

У 2020 годзе сумесна з Гілелем Фюрстэнбергам атрымаў Абелеўскую прэмію.

Кнігі на рускай мове

[правіць | правіць зыходнік]
  • Маргулис Г. А. Дискретные подгруппы групп Ли -М:МЦНМО, 2007

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. https://www.amacad.org/person/grigoriy-margulis
  3. http://www.ams.org/fellows_by_year.cgi?year=2013 Праверана 24 лістапада 2022.
  4. http://www.ams.org/news?news_id=1680 Праверана 24 лістапада 2022.