[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Рокаш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Сандамірскі рокаш». Карціна невядомага мастака XVII ст.

Рокаш (польск.: Rokosz) — від узброенай шляхецкай апазіцыі ў Польшчы і Рэчы Паспалітай у XVIXVII стст. Першапачаткова азначаў з’езд на сейм усёй шляхты, а не толькі яе выбраных прадстаўнікоў.

Назва паходзіць з Венгрыі, дзе ў пачатку XVI ст. шляхта з’язджалася на сеймы на полі Рокаш каля г. Пешт. Назву «Рокаш» атрымаў з’езд шляхты пад Львовам у 1537 г. (т.зв. «Курыная вайна»), кіраўнікі якога ў дэкрэце сеймавага суда 1538 г. названы ракашанамі. Кароль і магнаты не прызнавалі права ўсёй шляхты на непасрэдны ўдзел у сеймах (за выключэннем элекцыйнага сейма), таму рокаш стаў сінонімам бунту супраць караля. Шляхецкія ідэолагі разглядапі рокаш як «апошнюю абарону вольнай рэспублікі» і інстанцыю, якая можа судзіць караля, міністраў і сенатараў; юрыдычнай асновай рокашу лічылі права на адмову ў паслушэнстве каралю, зафіксаванае ў Генрыкавых артыкулах і Пакта канвента. Характар мяцяжу мелі рокашы М. Зебжыдоўскага 1606—1609 гг. і Е. С. Любамірскага 1665—1666 гг. Шляхта, якая збіралася на рокаш, утварала канфедэрацыі. Пазней ідэя рокашавых сеймаў заменена шляхтай на лозунг збірання т.зв. конных сеймаў.

Пазднякоў, В. Рокаш / Вячаслаў Пазднякоў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 119—120.