[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Разцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ротавая поласць:
1. Верхняя губа (лац.: Labium superius)
2. Дзясна (лац.: Gingiva)
3. Цвёрдае паднябенне (лац.: Palatum durum)
4. Мяккае паднябенне (лац.: Palatum molle)
5. Язычок (лац.: Uvula palatina)
6. Паднябенная міндаліна (лац.: Tonsilla palatina)
7. Перашыек зева (лац.: Isthmus faucium)
8. Вялікія карэнныя зубы (лац.: Dentates molares)
9. Малыя карэнныя зубы (лац.: Dentates premolares)
10. Іклы (лац.: Dentes canini)
11. Разцы (лац.: Dentes incisivi)
12. Язык (лац.: Lingua)

Разцы (лац.: Dentes incisivi) — зубы для адкусвання ежы.

Разцы адносна вострыя і размешчаны ў пярэдняй частцы сківіцы. Чалавек у верхняй і ніжняй сківіцы мае па двы цэнтральныя і два бакавыя разцы, з якіх два цэнтральныя верхняй сківіцы буйнейшыя. Іклы і разцы — пярэднія зубы. У розных відаў сысуноў разцы на працягу эвалюцыі зведалі розныя ператварэнні. У сланоў, напрыклад, верхнія разцы ўтвараюць біўні. У грызуноў і зайцападобных разцы маюць асаблівае значэнне, гэта адна з галоўных адметнасцей тых атрадаў. У жвачных у верхняй сківіцы няма разцоў, а проціпастаўленай перашкодай для разцоў ніжняй сківіцы служыць паднябенне.