Шэзлонг
Выгляд
Шэзлонг (фр. chaise longue[1] - доўгае крэсла) — лёгкае рассоўнае крэсла са спусцістай спінкай і падоўжаным сядзеннем, у якім можна напаўляжаць. Часта выкарыстоўваюцца на пляжах, каля адкрытых басейнаў, можа стаць выдатным рашэннем для саду, адкрытых тэрас, і іншых месцаў адпачынку.
Сучасныя шэзлонгі вырабляюцца з пластыка, алюмінію і сінтэтычных тканін.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2., С.668
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шэзлонг