Шліф
Выгляд
Шліф (ням.: Schliff, ням.: schleifen — тачыць, шліфаваць) — тонкая (0,02-0,03 мм) пласцінка (зрэз) горнай пароды, мінералу або выкапнёвага вугалю, прызначаная для іх мікраскапічных даследаванняў у праходзячым, звычайна палярызаваным святле.
Вырабляецца падшліфоўкай адной з паверхняў невялікага штуфа, наклейкай яе на прадметнае шкло і сточваннем да патрэбнай таўшчыні; на тонкую пласцінку наклейваюць покрыўнае шкло (у якасці клею выкарыстоўваюць канадскі бальзам або іншыя смолы). Пры спецыяльным даследаванні шліф можа быць і без покрыўнага шкла. Для непразрыстых горных парод і мінералаў вырабляюць аншліфы. Шліфы выкарыстоўваюцца ў петраграфіі, мінералогіі і пры пошуках карысных выкапняў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шліф // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 438. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).