Чырпой
Чырпой | |
---|---|
руск. Чирпой | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 21 км² |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
46°30′ пн. ш. 150°51′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Востраў Чырпой (руск.: Чирпой) — найбуйнейшы востраў архіпелага Чорныя Браты. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 21 км². Ненаселены.
Геаграфія і прырода
[правіць | правіць зыходнік]Востраў мае вулканічнае паходжанне. Сфарміраваны трыма вулканічнымі масівамі, якія ствараюць тры канічныя вяршыні. Дзве з іх — актыўныя вулканы Чорнага (691 м) і Сноу (396 м). Вулкан Чорнага вывяргаўся ў 1712 і 1857 гг., а вулкан Сноу — у 1811, 1879, 1960, 1982 гг.
Аддзелены пралівам Сноу (каля 2,7 км) ад суседняга вострава Брат-Чырпоеў.
Сталых вадацёкаў няма. Крыніц пітной вады няма.
Бедная травяністая расліннасць на паўночным захадзе вострава. Фаўна — некалькі відаў птушак, грызуны, лісы, ластаногія.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва вострава паходзіць з мовы айнаў, якія называлі Чылі-а-лі адзін з відаў мясцовых птушак. У 1770 г. даследаваны рускімі казакамі на чале з сотнікам Чорным, імя якога пазней атрымаў вулкан на востраве. У 1946 г. афіцыйны далучаны да Расійскай федэрацыі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Острова «Черные братья»
- Остров Чирпой Архівавана 11 лістапада 2014.