[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Чыжапка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чыжапка
руск. Чижапка
Характарыстыка
Даўжыня
  • 511 км
Басейн 13 800 км²
Расход вады 85,5 м³/с (за 24 км ад вусця[1][2])
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Васюганскія балоты
 • Каардынаты 57°15′45,36″ пн. ш. 78°16′01,55″ у. д.HGЯO
Вусце Васюган
 • Месцазнаходжанне Усць-Чыжапка
 • Каардынаты 58°59′00″ пн. ш. 79°37′20″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Васюган → Об → Карскае мора

Краіна
Рэгіён Томская вобласць
Код у ДВР 13010800112115200032106
physical
Чыжапка
Чыжапка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чыжа́пка (руск.: Чижа́пка[3]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Заходняй Сібіры, у Томскай вобласці, правы прыток ракі Васюган (басейн ракі Об).

Даўжыня ракі 511 км. Плошча вадазбору 13 800 км². Сярэдні расход вады 85,5 м³/с (за 24 км ад вусця[1][2]). Аб’ём сцёку 2,698[4] км³/год. Рака бярэ пачатак з возера без назвы на Васюганскіх балотах, у міжрэччы рэк Васюган і Ом[4]. Упадае ў Васюган за 114[5] км ад вусця. Басейн ракі ў межах Васюганскай раўніны[4]. Жыўленне пераважна снегавое. Замярзае Чыжапка ў пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — пачатку мая. Суднаходная на адлегласці 108 км ад вусця[1][3][2].

Прытокі: Томка, Арча, Тунжык, Хатчыха, Герасімава, Сабалёўка, Чагва, Тамырсат, Пільга, Мунгалка, Ачуга, Екульчак, Кулетка, Чурулька, Салат і іншыя рэкі і ручаі[5].

У басейне ракі шэраг газакандэнсатных радовішчаў[4]. За 247 км ад вусця вахтавы пасёлак Лугінецкі і рачная прыстань[4].

Зноскі

  1. а б в Чижапка // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)
  2. а б в БСГН 2003.
  3. а б Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 638. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
  4. а б в г д Сурков В. В. Чижапка // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  5. а б Река ЧИЖАПКА // Государственный водный реестр РФ (руск.)