Хірага Гэнай
Хірага Гэнай | |
---|---|
яп.: 平賀源内 | |
Род дзейнасці | пісьменнік, урач, батанік, вынаходнік, эсэіст, фармацэўт |
Дата нараджэння | 1728[1][2] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 24 студзеня 1780 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хірага Гэнай (яп. 平賀 源内, 1728 год — 24 студзеня 1780 года) — японскі вынаходнік, фармацэўт, пісьменнік. Сапраўднае імя — Хірага Кунітома.
Паходзіў з правінцыі Санукі. Вывучаў фармацэўтыку, галандскія навукі, эканоміку, японскія навукі. Спрыяў тавараабмену паміж рэгіёнамі, арганізуючы выстаўкі прадукцыі з розных японскіх княстваў. Вынайшаў спосаб вырабу тканіны з азбесту, самастойна змайстраваў першы японскі тэрмометр і на аснове галандскіх распрацовак стварыў элекітэр , генератар статычнай электрычнасці.
Зарабляў напісаннем сатырычных раманаў і драм для тэатра лялек, якія карысталіся вялікім поспехам у Эда. Сярод найбольш вядомых яго твораў — «Паданне пра элегантнага Сідакена» (яп. 風流志道軒伝), «Перакаці-поле» (яп. 根無草), «Свяшчэнная пераправа Ягуці» (яп. 神霊矢口渡). У бытавой сварцы забіў чалавека, пасля чаго быў заключаны ў турму. Памёр у наступным годзе ў камеры.
Зноскі
- ↑ Hiraga Gennai // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sandler M. H. Hiraga Gennai // Hiraga Gennai // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T038223
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Музей Хираги Гэнная Архівавана 8 жніўня 2014. (яп.)(яп.)
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1728 годзе
- Нарадзіліся ў прэфектуры Кагава
- Памерлі 24 студзеня
- Памерлі ў 1780 годзе
- Памерлі ў Токіа
- Пахаваныя ў Токіа
- Вынаходнікі паводле алфавіта
- Медыкі Японіі
- Пісьменнікі XVIII стагоддзя
- Пісьменнікі Японіі
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Памерлі ў месцах пазбаўлення волі
- Памерлі ў прэфектуры Токіа