[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Хуэй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хуэй
Колькасць
  • 10 586 087 чал. (2010)[1]
Рассяленне
Этнічныя мовы кітайская мова
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) іслам
Геаграфічна-моўная група кітайцы

Хуэй, лаахуэйхуэй (саманазва), хуэй-цзу, хуэймінь (усе 3 этнонімы кітайскія — «мусульмане») — народ у Кітаі. Жывуць пераважна ў Нінся-Хуэйскім аўтаномным раёне, а таксама па ўсёй краіне больш альбо менш кампактнымі групамі. Колькасць — 7,6 млн чалавек. Адносяцца да паўночнаазіяцкай расы вялікай мангалоіднай расы. Гавораць на розных дыялектах кітайскай мовы, карыстаюцца кітайскай іерагліфічнай пісьменнасцю, у багаслужэннях — таксама арабскай пісьменнасцю. Хуэй — мусульмане-суніты. Да сярэдзіны XX стагоддзя тэрмінам «хуэй» абазначалі звычайна ўсё мусульманскае насельніцтва Кітая, незалежна ад этнічнай прыналежнасці.

Тры асноўныя этнаграфічныя групы хуэй: паўночная, паўднёва-заходняя (юньнаньская-сычуанская) і паўднёва-ўсходняя (гуандунская). Самай старажытнай лічыцца паўднёва-ўсходняя, у яе фарміраванні ўдзельнічалі арабскія пасяленцы і мясцовае ханьска-тайскае насельніцтва. Паўднёва-заходняя група сфармавалася ў выніку пранікнення (магчыма, з Ірана, Бірмы і Індыі) ісламу, прынятага рознымі народамі паўднёва-заходняга Кітая. Найбольшыя спрэчкі выклікае этнагенез паўночнай групы, у якасці субстрату называюць уйгураў, тагонаў, маньчжурскія групы.

Зноскі

  • Народы мира, «Советская энциклопедия», М., 1988