Хуту
Выгляд
Хуту, бахуту | |
---|---|
Колькасць | 18,5 млн |
Рассяленне |
Руанда Бурундзі ДР Конга |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) |
хрысціянства іслам |
Расавы тып | негроіды |
Блізкія этнасы | тутсі, тва |
Хуту, Бахуту — адна з трох груп насельніцтва, якія пражываюць ў Руандзе і Бурундзі. Іншыя дзве групы тва і тутсі. У абедзвюх краінах хуту складаюць 85 % насельніцтва. Экстрэмісты з Хуту (у асноўным групоўкі Інтэрахамвэ і Імпузамугамбі) забілі шмат этнічных тутсі і ўмераных хуту падчас генацыду 1994 года.