Хацімодзі-ДНК
Хацімодзі-ДНК (англ.: Hachimoji DNA; ад яп. 八 «hachi» — восем і 文字 «moji» — літара) — дэзоксірыбануклеінавая кіслата (ДНК) з васьмю нуклеатыдамі, чатыры з якіх з'яўляюцца натуральнымі і чатыры — штучна сінтэзаванымі[1]. Упершыню інфармацыя аб сінтэзе хацімодзі-ДНК з'явілася ў лютым 2019 года. Адкрыццё гэтага тыпу ДНК стала магчымым у выніку навуковых даследаванняў Фонду прыкладной малекулярнай эвалюцыі ЗША, які фінансуецца НАСА. Па будове і ўласцівасцях хацімодзі-ДНК падобная прыроднай ДНК і адрозніваецца колькасцю і тыпам пурынавых асноў.
Характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Для сінтэзу хацімодзі-ДНК было выкарыстана 4 азоцістыя асновы прыроднага паходжання — адэнін (А), гуанін (Г), цытазін (Ц) і тымін (Т). Таксама навукоўцы сінтэзавалі новыя асновы, якія былі закадаваныя літарамі Z, P, S, B. Апошнія ўтвараюць пары на аснове вадародных сувязяў: ZP і SB[2]. Даследчыкі сканструявалі сотні спіраляў хацімодзі-ДНК, якія складаюцца з розных канфігурацый прыродных і сінтэтычных асноў, а затым праверылі іх ўстойлівасць. Таксама было прадэманстравана, што хацімодзі-ДНК валодаюць рэгулятарнай структурай незалежна ад паслядоўнасці элементаў. Больш таго, з дапамогай сінтэтычнай ДНК і віруснай T7 РНК-палімеразы навукоўцам атрымалася ажыццявіць транскрыпцыю хацімодзі-РНК[3].
Новыя азоцістыя асновы
[правіць | правіць зыходнік]У хацімодзі-ДНК: S спалучаецца з B, Z спалучаецца з P; dS выкарыстоўваецца ў ДНК, rS задзейнічана ў РНК[1] .
Азоцістая анова | Назва | ChemSpider | PubChem |
---|---|---|---|
P | 2-Амінаімідаза[1,2-а][1,3,5]трыазін-4(1H)-ён | 10205066 | 135600909 |
B | Ізагуанін | 69351 | 76900 |
rS | Ізацытазін | 60309 | 66950 |
dS | 1-метылцытазін | 71474 | 79143 |
Z | 6-амінакіс-5-нітрапірыдын-2-ol | 9357814 | 11182729 |
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Па словах хіміка Стывена Бенэра, аналіз хацімодзі-ДНК дапаможа зразумець, як жыццё за межамі Зямлі можа захоўваць інфармацыю. Гэтую структуру таксама плануюць выкарыстоўваць для захоўвання інфармацыі па-за клеткай і стварэння нанаструктур з зададзенымі ўласцівасцямі. Хімік Флойд Ромезберг адзначае, што адкрыццё хацімодзі-ДНК пацвярджае, што прыродныя асновы (А, Г, Ц, Т) не з'яўляюцца унікальнымі. Гэта адкрыццё мае важнае значэнне для даследавання працэсаў малекулярнай эвалюцыі[4]. Таксама хацімодзі-ДНК могуць быць выкарыстаны для дыягностыкі некаторых хвароб чалавека[5].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Hoshika, Shuichi (22 February 2019). "Hachimoji DNA and RNA: A genetic system with eight building blocks (paywall)". Science. 363 (6429): 884–887. doi:10.1126/science.aat0971. Праверана 21 February 2019.
- ↑ "Генетики створили синтетичну ДНК, яка допоможе «зрозуміти» ймовірне позаземне життя". Еспресо. 23.02.2019. Праверана 23.02.2019.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|accessdate=
і|date=
(даведка) - ↑ "Ученые создали синтетическую ДНК с восемью нуклеотидными основаниями". Телеграф. 22.02.2019. Праверана 23.02.2019.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|accessdate=
і|date=
(даведка) (руск.) - ↑ Saplakoglu, Yasemin (21 February 2019). "Scientists Have Created Synthetic DNA with 4 Extra Letters". Live Science. Праверана 23 February 2019. (англ.)
- ↑ Dumé, Bello (22 February 2019). "Hachimoji DNA doubles the genetic code". Physics World. Праверана 23 February 2019. (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- "Many chemistries could be used to build living systems". Astrobiology. 4 (2): 137–67. 2004. Bibcode:2004AsBio...4..137B. doi:10.1089/153110704323175124. PMID 15253836.