Фэтбайк
Фэтбайк (анг. Fatbike ад fat — «тоўсты») гэта веласіпед, прызначаны для язды па-за дарогай. Па сваёй сутнасці гэта горнік, але з вялікімі і тоўстымі гумамі, якія дазваляюць яму ездзіць па перасечанай мясцовасці.[1]
Асаблівасці
[правіць | правіць зыходнік]Фэтбайкі маюць павышаную праходнасць па розных відах мяккага пакрыцця, якія не падыходзяць на іншых тыпаў ровараў, такіх як: снег, пясок, высокая трава, гразь і інш. Падчас працы ціск у камерах знаходзіцца ў межах 0,2 атм. да 2 атм. Шырыня покрыўкі - ад 3,5 да 5 цаляў, шырыня вобада - ад 65 да 100 мм. Нізкі ціск у камеры і шырыня покрыўкі разам з'яўляюцца найважнейшымі параметрамі ў гэтым тыпе веласіпедыў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Адной з першых згадак фэтбайка з'ўляецца серыя рэкламных відарысаў "Дзіўна, але праўда" ад фірмы Currys, якія публікаваліся ў веласіпедный прэсе да 1932 года. У сёмым выпуску серыі ёсць відарыс чалавека, які едзе на ровары з вялікімі гумамі. Пад ім надпіс: "У. РЫТЧЭ, знакаміты гоншчык-трукач, зрабіў ровар, абсталяваны тоўстымі гумамі" (гумамі з нізкім ціскам, анг. Baloon tyres)
"Айцом" фэтбайка лічыцца Марк Гронэўальд, які прыдумаў тэрмін "fatbike". А выкарыстоўваліся фэтбайкі для язды па снезе ў Алясцы.
З 2013-2014 гадоў шырока распаўсюджанамі сталі фэтбайкі з найноўшымі тэхналогіямі: карбонавымі рамамі, дыскамі і іншымі. Такія ровары могуць важыць вельмі мала, і не саступаць па кіравальнасці стандартным горным роварам.
Фэтбайкі сёння
[правіць | правіць зыходнік]У свеце існуюць асобныя змаганні па яздзе на фэтбайках. Напрыклад «Pugsley World Championships» у горадзе Дэкора, Аява
Таксама фэтбайкі ў апошні час папулярны і ў звычайных людзей. З-за іх зручнасці для перавозкі габарытных грузаў і высокай праходнасці іх часта купляюць рыбакі ці падарожнікі, якім трэба перасоўвацца па нязручнай мясцовасці.
Ёсць і міжнарожны дзень фэтбайка, які адзначаецца ў першыя выходныя снежня.
-
Мексіканскі фэтбайк
-
Sun Spider AT у Навуковым цэнтры Карнегі
-
Фэтбайк на пяску
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Adam Fisher.. "Rollin’ Large"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 серпня 2014.